Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Для былой сядзібы мастака Альфрэда Ромера ў Пастаўскім раене знайшоўся новы гаспадар

У мінулым стагоддзі ў ёй размяшчаліся бальніца, школа, пасля вайны жылі насельнікі спаленай немцамі вёскі. 15 гадоў назад будынак быў прададзены, але летась вернуты ўладальніку па прычыне таго, што тагачасны гаспадар не змог выканаць узятых абавязацельстваў. І напрыканцы чэрвеня на аўкцыёне дом плошчай каля 600 кв. м за няпоўныя 10 тысяч рублёў купіў мінчанін.

Як патлумачыў ён, збіраецца пасля аднаўлення выкарыстоўваць пабудову для патрэб сям’і і арганізацыі агратурызму, для гэтага ўладкаваць і прылеглы да сядзібы парк. Гаспадара не бянтэжыць статус дома, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, знаходзіцца пад аховай дзяржавы і для правядзення рамонту будзе патрабаваць шматлікіх узгадненняў і дазволаў. Наадварот, імпануе, што тут жыў славуты мастак, скульптар і этнограф, вядомы не толькі на радзіме, але і ў шэрагу краін Еўропы, які выстаўляў свае работы ў Польшчы, Францыі, Германіі, Швейцарыі, Італіі… На Пастаўшчыне таксама пакінуў свой след. У камайскім касцёле можна бачыць роспісы, зробленыя яго рукой, і карціну «Хрыстос і сірата».

У пастаўчан з’явілася надзея, што новы гаспадар асіліць справу. Тым больш што станоўчы вопыт па адраджэнні гісторыка-культурных помнікаў у раёне ёсць – паступова аднаўляецца палаца-паркавы комплекс у Лынтупах.

У чэрвені прададзена таксама вытворчая база былога ПМК, дзе новыя гаспадары заявілі пра магчымую арганізацыю на яе плошчах выпуску бетону. Акрамя таго, яшчэ адзін пустуючы будынак на вуліцы Крупскай плошчай каля 2 тыс. кв. м рэалізаваны за 36 тыс. руб.

Фота з адкрытых крыніц.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ