Ад Зюзі Паазерскага, які колькі год запар прымаў гасцей на Пастаўшчыне, эстафету ад яго прыняў Скарбнік. Пасяліўся ён у аграсядзібе “Ліпнікі” непадалёку ад райцэнтра і тут будзе сустракаць усіх, хто пажадае разам з казачнымі героямі святкаваць Каляды і Новы год, глыбей пазнаёміцца з народнымі традыцыямі і абрадамі гэтага куточка Віцебшчыны.
Гаспадыня сядзібы Тэрэза Лысёнак і самадзейныя артысты – удзельнікі фальклорна-этнаграфічнага праекта “Кола года ў Ліпніках” абяцаюць, што час, праведзены тут, запомніцца надоўга.
Тамара Пашкевіч.