Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Алеся Волкава і трыста гномаў. Жыхарка Верхнядзвінска збірае незвычайную калекцыю

Фігуркі гномаў ужо колькі гадоў збірае майстар участка кацельных і цеплавых сетак Верхнядзвінскага жылкамгаса Алеся Волкава. У беларускай міфалогіі такіх істотаў клічуць дамавікамі ці вохамі. “Сам з кокаць, барада з локаць, вочы па яблыку” – гэта пра іх. Раптам хто, бядуючы, уздыхне: “Вох…” – дык ён выйдзе з-пад зямлі і запытае: “Чаго хочаш?”. Калі чалавек не спалохаецца і растлумачыць сваё жаданне, вох яму тое і дасць.

verhn006

 – Некалькі штук захавалася з дзяцінства. З цягам часу да іх дадаліся набытыя мной і падораныя мамай, сябрамі, мужам Аляксандрам Міхайлавічам, які адусюль, дзе ні бывае, прывозіць мне вохаў – да дня нараджэння, 8 Сакавіка, навагодніх святаў. Інфармацыю пра вохаў шукаю ў інтэрнеэце. Яны – прыгожая згадка пра маё маленства, шчырую веру ў казачныя цуды, – тлумачыць Алеся Леанідаўна прычыны свайго захаплення.

Дарэчы, яна мае і неблагія зборы транспартных і банкаўскіх картак, латарэйных білетаў, паштовак, веераў. Але гэта распаўсюджаныя віды калекцыяніравання, вохі ж, хаця ім прысвечана асобная энцыклапедыя, – адзін з даволі рэдкіх “жанраў”.

У сельскай мясцовасці лічыцца, што жывуць пацешныя карлікі ў свірнах ці на паддашшы, што на іх плячах трымаецца хата. Стракатая кампанія з больш чым трохсот гумавых, пластыкавых, гіпсавых, драўляных вохаў савецкай і нямецкай вытворчасці, ад цацачных да ландшафтных, у Волкавых месціцца на паліцах у асобным кутку. Невядома, ці яны тут прычынай, але гэта хата (чытай сям’я) трымаецца на любові і ўзаемаразуменні.

Міфалогія сведчыць: калі гаспадары сядзібы добра ставяцца да вохаў, яны даглядаюць жывёлу, дбаюць пра ўраджай. Алеся Леанідаўна на гэта толькі ўсміхаецца, бо яе сям’я апрацоўвае агарод, гадуе трусоў і курэй, вырашае ўсе побытавыя праблемы, спадзеючыся толькі на ўласныя магчымасці.

 – У нас нават хобі агульнае. Апрача дачкі Кацярыны – навучэнкі Віцебскага медкаледжа – і прыёмнай дачкі Марыны, якая жыве асобна і гадуе ўжо сваю маленькую дачушку, я, муж, сыны-школьнікі Міхаіл і Андрэй любім пасядзець з вудамі дзе-небудзь на азёрах. Разам і сядзібу ўпрыгожваем – кветкамі, размалёўкай, тымі ж вохамі. Малодшы сын, як і я, – заўзятар калекцыяніравання, зацікавіўся мінераламі і ракушкамі, – распавядае гаспадыня.

Яе творчы падыход да акаляючага асяроддзя праяўляецца і на працы. Каля кацельні ў двары прадпрыемства ёсць клумба. Дзеля яе аздобы майстар участка Волкава спачатку намалявала эскізы, а затым папрасіла зваршчыка Рыгора Пагарэлава змайстраваць з дроту дэкаратыўныя кветкі, фігуркі мурашкі, якая вязе трэскі на кацельню, і матылька. Дырэктар прадпрыемства Уладзімір Кузняцоў праект ухваліў.

А калі, накшталт воха, спытаць у Алесі Леанідаўны “Чаго хочаш?”, яна адкажа:
– Калекцыянеры ў сваёй вечна неспатоленай празе збірання – апантаныя людзі. Мне таксама хочацца мець вохаў як мага больш. Але ж усіх нізавошта не збярэш…

Фота Антона Сцепанішчава.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ