- Лариса Малашеня
- Культура
- Просмотров: 3803
«Вясельны збаночак» – так называецца новая паслуга, якую прапануе наваполацкі цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры
Пары, якія бяруцца шлюбам, могуць замовіць абрад “Вясельны збаночак”, каб зрабіць урачыстасць асабліва запамінальнай і ўмацаваць свае адносіны з дапамогай тысячагадовай мудрасці продкаў.
Кожную восень цэнтр рамёстваў ладзіць у гарадскім парку фестываль “Вераснёвая палітра”. Гэта своеасаблівы агляд вынікаў дзейнасці шматлікіх аматарскіх аб’яднанняў, што займаюцца адраджэннем традыцый нацыянальнай культуры.