- Тамара Пашкевич
- Бизнес
- Просмотров: 3316
Ад свістулек да агратурызму. Як сямейная пара з Пастаўскага раёна займаецца экабiзнесам?
Мінуць сядзібу, ля варот якой заманліва калыхаліся на дрэве жбанкі, было немагчыма. Гліняныя вырабы без слоў гаварылі: тут жыве ганчар. Але што гэта вядомы на ўсю рэспубліку майстар, было прыемнай нечаканасцю, не раз сустракала яго на розных святах і фестывалях. Сяргей Шчэрба з вёскі Навасёлкі Пастаўскага раёна ўжо напрыканцы мінулага стагоддзя быў прызнаны спачатку лепшым майстрам глінянай цацкі ў вобласці, а потым і ўсёй краіны.







