Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Туризм

На Віцебшчыне захавалася чатыры будынкі паштовых станцый, узведзеных па тыпавым праекце у сярэдзіне ХІХ ст. У чым іх адметнасць?

Яны знаходзяцца ў Гарадоцкім, Сенненскім і Аршанскім раёнах на былым “Екацярынінскім тракце”, які звязваў Санкт-Пецярбург з Кіевам. Адметнасцю аднаго з іх з'яўляецца скульптура жанчыны-механізатара. 

У той час паштовыя станцыі займаліся перавозкай не толькі карэспандэнцыі, але і пасажыраў, забяспечвалі праезд ваенных і штацкіх чыноўнікаў, купцоў і проста вандроўнікаў. Калі казаць па-сучаснаму, то паштовыя станцыі з’яўляліся своеасаблівымі аб’ектамі прыдарожнага сервісу. Тут можна было памяняць і падкаваць коней, адрамантаваць карэту, змазаць колы, паабедаць, адпачыць і пераначаваць. Але якасць паслуг не заўсёды задавальняла вандроўнікаў, пра што сведчаць творы рускай літаратуры, у тым ліку апавяданне Аляксандра Пушкіна “Станцыйны наглядчык”. Каб павысіць культуру абслугоўвання і адначасова папоўніць бюджэт, з 1831 года ўлады пачалі прадаваць права ўтрымання паштовых станцый прыватным асобам. Гэтым, у асноўным, скарысталіся памешчыкі і купцы, бо бізнес быў выгадны. На жаль, невядома, да дзяржаўнага ці прыватнага сектару эканомікі адносілася тады паштовая станцыя ў вёсцы Грышаны Аршанскага раёна, але на працягу амаль паўтара стагоддзя комплекс служыў людзям, выконваючы розныя функцыі.

Дакладна вядома, што пасля вайны тут размяшчалася падраздзяленне дарожнай арганізацыі, што абслугоўвала ўчастак трасы Віцебск - Орша. У галоўным будынку знаходзілася кантора, у двух астатніх - гаспадарчыя і жылыя памяшканні для служачых. Потым комплекс доўга пуставаў. Калі ў 2000-х у Грышанах згарэў магазін, былая паштовая станцыя пачала выконваць функцыю гандлёвай кропкі, якую зачынілі некалькі гадоў таму назад. І ўвесь гэты час на трывалым пастаменце ля будынка стаяла скульптура маладой трактарысткі ў камбінезоне і з механізатарскімі акулярамі на галаве.

Старшыня Высокаўскага сельсавета Мікалай Астаповіч цікавіўся гісторыяй яе ўстаноўкі ў старажылаў. Але даведацца ўдалося нямногае. Мясцовая жыхарка, якая пераехала ў Грышаны ў 1954 годзе, расказала, што скульптура тады ўжо стаяла. Падчас савецкіх святаў каля яе праводзілі розныя ўрачыстасці.

Сёлета скульптура абнавілася. Мікалай Астаповіч распавёў, што калі да 70-годдзя Перамогі на тэрыторыі сельсавета добраўпарадкоўвалі воінскія пахаванні, ён папрасіў майстроў патынкаваць і пафарбаваць помнік. Яны добрасумленна гэта зрабілі, і цяпер “маладая трактарыстка” радуе вока праязджаючых па Старааршанскай дарозе.

А тым часам былая паштовая станцыя можа атрымаць новага гаспадара. По словах Мікалая Астаповіча, ёй цікавяцца некалькі бізнесменаў, каб зрабіць тут кафэ і гасцініцу. У такім выпадку гісторыя станцыі выйдзе на новы этап.

Фота Антона Сцепанішчава.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ