Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экология

Самае глыбокае возера Беларусі знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне



У нашай краіне ажно 39 азёр маюць назву Доўгае, мабыць, з-за сваіх выцягнутых берагавых абрысаў. 22 з усіх гэтах «цёзак» знаходзяцца на Віцебшчыне. У тым ліку і самае глыбокае возера Беларусі — Доўгае, што ў Глыбоцкім раёне, у басейне ракі Шоша (на фота).

Яго максімальная глыбіня складае 53,7 м, сярэдняя – 16,6 м. Яно таксама адпавядае свайму найменню: 6 км даўжынёй і толькі 700 м шырынёй. За глыбіню і чысціню вады (празрыстасць дасягае 7 м) возера празвалі беларускім Байкалам. Тут водзяцца рыба сняток, якой больш няма нідзе ў нашай краіне, шчупак, язь, лінь, мянтуз і інш. З-за пастаяннага тэмпературнага рэжыму на глыбіні і слабага водаабмену ў гэтым Доўгім захаваліся рачок лімнакалянус, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, рэліктавыя водарасці. Ёсць пасяленні баброў. А яшчэ з возерам звязана шмат загадак – беларускія дайверы распавядаюць пра норы, выраўненыя машчоныя пляцоўкі і іншыя тутэйшыя падводныя дзівосы, якія патрабуюць даследавання.

На беразе месціцца ўрочышча Галубоў сад. Яно атрымала назву дзякуючы колішняму ўладальніку гэтага кутка ў 1920-х гадах Канстанціну Голубу. Аднайменная прыродаахоўная ўстанова кіруе гідралагічным заказнікам рэспубліканскага значэння «Доўгае», створаным у 1979-м для аховы ўнікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых раслін самога возера і яго берагавой паласы.

Тут выдатныя мясціны для аматараў воднага, веласіпеднага і пешага турызму.

Мікалай Півавар, выкладчык Віцебскага кадэцкага вучылішча, кандыдат гістарычных навук. Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ