Оршанский район перезагрузка
75 освобождения Беларуси
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

У Глыбокім каталіцкае таварыства «Карытас» у восьмы раз сабрала разам людзей з асаблівасцямі здароўя



У Глыбокім дабрачыннае таварыства «Карытас» у восьмы раз сабрала разам людзей з асаблівасцямі здароўя з розных раёнаў вобласці. Многія з іх ехалі ў райцэнтр, каб сустрэць там знаёмых, правесці з сябрамі выхадны дзень.

– Там мы сапраўды разам,– гаварылі, адпраўляючыся ў дарогу, прадстаўнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Браслаўскага ТЦСАНа.

За мінулыя восем гадоў, што праходзяць сустрэчы, у многіх з’явіліся сябры і сяброўкі. Адна справа пагаварыць па тэлефоне, і зусім іншая – пабачыцца, паглядзець адно аднаму ў вочы, патанчыць, паўдзельнічаць у гульнях. Тут, сярод сваіх, усім камфортна, і тым прываблівае інвалідаў гэта мерапрыемства.

Сама яго назва – “Мы разам” – гаворыць пра тое, як важна адчуваць руку блізкага чалавека, яго дыханне і біццё сэрца. Гэтыя пачуцці гаспадары і госці адчулі падчас малітвы ў касцёле, а потым, калі вялікай калонай, падтрымліваючы суседа, ішлі да гарадскога Дома культуры, дзе пачаставаліся, а пасля сталі ўдзельнікамі забаўляльнай праграмы. Умова была адна – ніхто не павінен сумаваць.

Пасля быў канцэрт, падрыхтаваны самадзейнымі артыстамі з Глыбокага. Да іх далучыліся госці з іншых рэгіёнаў, якія таксама пажадалі выступіць на сцэне перад сябрамі.

 – Усё, што мы маем, – гэта нашае жыццё. Нічога ў вечнасць з сабой не возьмем, толькі нашы добрыя справы і ўчынкі, што зрабілі ў гэтым свеце. Толькі сэрцам і душою жыве чалавек, – сказаў на развітанне дырэктар таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч.

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ