Оршанский район перезагрузка
75 лет Победы
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Туризм

Якім быў 2019 год для аддзела паляўнічай гаспадаркі Нацпарку «Браслаўскія азёры»?



Пра гэта ведаюць два паляўнічазнаўцы – вядучы інжынер Сяргей Танана і інжынер Іван Мішчанка. Па заканчэнні года яны рыхтавалі свае справаздачы па колькасці праведзеных тураў, іх удзельнікаў, наяўнасці і здабытых лясных насельнікаў, заробленых на паляванні грошах.

Для паляўнічага захапленне затратнае, для яго арганізатараў – прыбытковае, асабліва калі за трафеем прыязджаюць замежнікі. А іх год ад года большае, бо па шчыльнасці звера ў паляўнічых угоддзях Браслаўшчына, бадай, лідар у Беларусі. Па падліках, якія праводзяцца па дзвюх методыках фіксацыя слядоў на снезе і анкетна-апытальная, па лясах і пералесках блукае каля 700 ласёў, 1800 казуль, а да іх зайцы, лісіцы, дзікі, большае ваўкоў. Цёплыя зімы ўсім ім аблегчылі жыццё, а паляўнічым ускладнілі здабычу. Мясцовыя жыхары ўсё часцей скардзяцца на распладзіўшыхся баброў, якія “кладуць” на зямлю не толькі дзікарослыя дрэвы, але і садовыя, на ваўкоў, якія забіваюць хатнюю жывёлу.

За мінулы год у паляўнічых угоддзях парку было здабыта больш за 170 ласёў і 350 казуль – столькі, колькі дазваляе працэс рэгулявання лясных насельнікаў. Ваўкоў за папярэднюю зіму – каля 10 ды яшчэ двух у снежні мінулага года.

– Хацелі б больш, але без снегу зрабіць гэта цяжка, – пашкадаваў Іван Мішчанка. – Яго здабычу ўскладняе і зона спакою, якая ўтварылася пасля таго, як пад уладкаванне пагранпалос адышлі 26 тыс. га былых угоддзяў. Там і хаваюцца ад чалавека воўк ды іншыя звяры.

80% капытных, па словах Сяргея Тананы, здабылі замежнікі. Яны едуць у парк за трафеямі. Еўрапейцы не шкадуюць грошай, каб павезці дахаты рогі, расіяне забіраюць і мяса. Інтарэс у кожнага свой. Адзін з бельгійцаў купіў тур на 5 дзён і задаволіўся, калі здабыў 3 ласёў і 4 казуль. Праўда, і касу нацпарку папоўніў амаль на 18 тысяч рублёў. Зусім іншая гісторыя адбылася з яго таварышам па захапленні з Германіі. Ён так спалохаўся мацёрага дзіка, які выйшаў на вышку, што змог стрэліць толькі ў неба. Праўда, казалі егеры, паляванне яму спадабалася. Але больш на Браслаўшчыну не прыязджаў у адрозненне ад французаў, якія вяртаюцца сюды па некалькі разоў. Той-сёй з іх не аддае некалькіх тысяч еўра, каб забраць дахаты трафей. Так, адзін паляўнічы з Заходняй Еўропы павёз з сабой ласіная рогі вагой больш за 13 кг. Абышліся яны яму ў 12 тысяч рублёў. Усяго ж за год Нацпарк зарабіў на арганізацыі палявання звыш 617 тыс. руб, з іх ад замежнікаў – 530 тысяч.

Беларускіх паляўнічых, па словах работнікаў аддзела, меншае. Хоць для іх Нацыянальны парк скараціў кошт пуцёвак да 9 рублёў за разавы выхад на ўгоддзі. Браслаўчане часцей збіраюцца кампаніямі сяброў, каб размяцца пасля рабочага тыдня, пагуляць на свежым паветры, пасядзець ля вогнішча. Калі ўдасца – здабыць лісіцу ці зайца, але гэта больш дзеля спартыўнага інтарэсу.

Знішчэнне пагалоўя дзіка (два гады паляўнічыя працягваюць адстрэл дзіка па прычыне яго магчымага заражэння чумой) істотна зменшыла колькасць замежных паляўнічых. Але, як кажуць, пустога месца не бывае. З’явіліся новыя прапановы, якія зацікавілі еўрапейцаў. У прыватнасці, паляванне на вальдшнепа. Тры здабытыя птушачкі памерам з кулак – верх задавальнення французаў. Адтуль на Браслаўскія азёры мінулым летам прыязджаў кінолаг, вучыў сабак шукаць і даставаць вальдшнепа. Аказваецца, такая паслуга ў нашай краіне каштуе значна танней, чым у Францыі.

Паляўнічыя – людзі асаблівага складу. Ім не шкада грошай на карабін, манкі, іншы рыштунак. За такую ж суму можна купіць мяса не на адзін год. А яны едуць за тысячы кіламетраў, каб задаволіць свой азарт. І Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” гатоў прымаць іх, ствараць камфортныя ўмовы для пражывання і палявання.

Фота з адкрытых крыніц.

 


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ