Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

«Працую як шчыры беларус»: механізатар з Шаркаўшчынскага раёна – прыклад адданасці зямлі

Ніводнага дня свайго жыцця без трактара не ўяўляе Алег Рабіза. Ужо амаль сорак год мужчына працуе механізатарам у аддзяленні Вялікае Сяло ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс».

Алег на сваім «сталёвым кані» з лёгкасцю спраўляецца з любой даручанай справай: сее, глебу ўзворвае, перавозіць грузы.

– За рулём трактара з 1986 года, адразу пасля заканчэння школы, – кажа механізатар. – Пачынаў працаваць у калгасе «Вялікае Сяло», цяпер гэта аб’яднанае сельгаспрадпрыемства «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс». Мяняюцца назвы гаспадарак, адбываецца іх узбуйненне, удасканальваецца і тэхніка, на якой мы працуем. Нязменнай застаецца толькі наша адданасць роднай зямлі, працы на ёй.

– Алег Рабіза – адзін з самых вопытных работнікаў нашага сельгаспрадпрыемства, – кажа дырэктар Міхаіл Кавалёнак. – Ён беражліва адносіцца да тэхнікі, любую даручаную справу выконвае якасна і ў тэрмін.

За гады шчырай і бездакорнай працы механізатар неаднаразова ўзнагароджваўся на раённым і абласным узроўнях. Калі ў пачатку 2011 года ў Віцебску ўпершыню праходзіла ўрачыстая цыры­монія ўшанавання лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» па выніках работы за 2010 год, Алег Рабіза быў сярод узнагаро­джаных у намінацыі «Аграпрамысловы комплекс».

Два гады назад гаспадарка набыла новы трактар «Беларус» МТЗ-1221. Кіраўніцтва не вагалася ў пытанні, каму з механізатараў даручыць тэхніку. Аднагалосна вырашылі – на Смаргонскі агрэгатны завод будзе камандзіраваны Алег Рабіза.

– Айчынная тэхніка – выдатная, вузлы і агрэгаты цалкам мне знаёмыя, таму і працую на сваім «Беларусе» як шчыры беларус дзеля дабрабыту сям’і і дзяржавы.

Фота Сяргей РАЙЧОНАК 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ