Больш за 4 тыс. школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых дамоў вобласці пабываюць ва ўнікальным аўтобусе-трэнажоры «Школа дарожнай бяспекі».
Паўнацэнны вучэбны клас на колах прыбыў на Віцебшчыну з Расіі, ён не мае аналагаў у свеце. Аўтобус прызначаны для правядзення заняткаў па практычным навучанні дзяцей асновам бяспекі дарожнага руху, а таксама паводзінам на дарозе. Ён наглядна дэманструе дзеянне рамянёў бяспекі пры аварыі або рэзкім тармажэнні, укамплектаваны генератарам дыму для імітацыі задымлення салона. Акрамя таго, хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць конкурсы па фігурным кіраванні веласіпеда, віктарыны па праверцы ведаў ПДР, паказальныя выступленні супрацоўнікаў атрада міліцыі асаблівага прызначэння, выстава спецыяльнага транспарту органаў унутраных спраў і баявой зброі.
Сёння і заўтра аўтобус-трэнажор будзе прымаць наведвальнікаў у Віцебску на пл. Перамогі з 11.00 да 18.00, 22 красавіка — у Шуміліна (вул. Кароткіна, 10.00-13.00), 23 красавіка — у Полацку (пл. Свабоды, 9.00-18.00), 25-26 красавіка — у Наваполацку (пл. Будаўнікоў, 10.30 (9.30) -18.00), 27 красавіка — у Глыбокім (пл. Леніна, 10.00-17.00), 28 красавіка – у Лепелі (пл. Свабоды, 9.30-17.00), 29 красавіка — у Оршы (пляцоўка Лядовай арэны).
Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА.