Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Майстэрства і крыху містыкі. Як спалучае гэтыя паняцці ў сваёй творчасці віцебскі разьбяр?

«Я мужык-беларус, пан сахі і касы, цёмны сам, светлы вус…» Здаецца, жыхар Віцебска Леанід Саўчанка, што на фота, вельмі падобны на героя твораў нашага знакамітага земляка Янкі Купалы. Аднак акрамя каларытнай знешнасці прырода надзяліла гэтага сімпатычнага чалавека і асаблівым талентам: Леанід Аляксандравіч валодае адвечным для нашых мясцін рамяством разьбы па дрэве. Зараз, калі гэтая справа страціла свой вузкі бытавы сэнс і перайшла ў разрад мастацтва, такія вырабы грэюць сэрцы эстэтаў. Адчувае цяпло і сам майстар, які шчыра ўпэўнены, што ў дрэва таксама ёсць душа.

Самае распаўсюджанае пытанне, на якое яму даводзіцца адказваць на выставах — «Дзе вы гэтаму навучыліся?» Нідзе, прызнаецца Леанід Аляксандравіч, бо сапраўды сяброўства з дрэвам не носіць прафесійны характар, ды і пачалося ў сталым ўзросце — пасля выхаду на пенсію. Аднак цяга да мастацтва самадзейнаму разьбяру, відавочна, перадалася на генетычным узроўні, бо яго маці — знакамітая на Лепельшчыне вышывальшчыца Вера Саўчанка. Як яблык ад яблыні недалёка падае, так і Леанід не адстаў ад сваёй таленавітай маці. Дарэчы, аднойчы яны ладзілі сумесную выставу.
Першым штуршком да творчасці ў жыцці былога ваеннага стала просьба унучка Віталя зрабіць яму хатку. Зразумела, і да гэтага Леанід Аляксандравіч быў знаёмы з інструментам, аднак сур’ёзнай працы выконваць не даводзілася. А тут, нядоўга думаючы, ён узяўся за справу: выстругаў маленькія драўляныя бярвёны, склаў зруб па ўсіх правілах, зрабіў вокны і дах, печ, якая «тапілася» светадыёднымі лямпачкамі. Пашчыраваў на славу: цацка спадабалася малому, і той хутка засяліў жытло рознымі фігуркамі. Вось тады Леанід Саўчанка адчуў, што дрэва — дзівосны матэрыял, падатлівы, цёплы, а зрабіць з яго можна што заўгодна.

Калі ўладкаваўся на працу ў краязнаўчы музей рабочым па абслугоўванні будынка, заўсёды аглядаў выставы, бо не мог заставацца раўнадушным да творчасці. Некаторыя экспанаты настолькі краналі душу, што думаў пра іх нават ўначы. Верагодна, гэта стала другім моцным штуршком, бо ў хуткім часе, нібы на адным дыханні, Леанід зрабіў свае першыя творчыя працы. Яна былі прадстаўлены на выставе самадзейных маўстроў якраз у краязнаўчым музеі. І пайшло-паехала, хутка кватэра, дача і гараж пераўтварыліся у філіялы вялікай майстэрні, а кожны кавалак дрэва, што Леаніду Аляксандравічу, -- у фігуру чалавека, жывёлы ці нешта яшчэ цікавае. Хутка імя віцебскага разьбяра стала вядомым у мясцовай творчай суполцы — ён быў прыняты ў члены клуба самадзейных мастакоў «Контур», адна за адной адбываліся розныя выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Атрымоўваючы на падобных мерапрыемствах шмат карыснай для сябе інфармацыі, Леанід Саўчанка таксама паглыбляў веды, звяртаючыся да літаратуры. Менавіта кніга і адкрыла для яго таямнічы свет беларускай міфалогіі, вобразы якой асабліва цікавяць майстра. Дзякуючы ім у яго галаве нібы праектуюцца розныя ідэі, якія майстар імкнецца рэалізаваць у самы кароткі час. «Калі нешта задумаў — не магу адкласці на потым, ажно рукі свярбяць, здаецца,»-- усміхаецца праз вусы творца.

А бывае, што вобразы нараджаюцца самым дзіўным чынам.Аднойчы восенню ў Леаніда зламалася машына. Палічыў, што справа ў коле, аднак колькі б над ім ні біўся, не мог даць рады. Раптам Леанід заўважыў на варотах гаража матылька. Пашкадаваў небараку і занёс у памяшканне, а той раптам пераляцеў і сеў на другое кола. Пасля аказалася, што праблема ў ім. «Я падумаў тады — пад уплывам літаратуры па міфалогіі, што калі ў хаце мы трымаем дамавіка, то спадзяёмся, што ён аберагае яе ад розных непрымнасцей. А машына таксама мае свою энергетыку, бо зроблена чалавекам. Нездарма, калі з ёй нешта здараецца, мы просім: «Ну давай, давай жа!» Мне падалося, што аўтамабілю не хапае нейкага ахоўніка, а таму для сваёй «Мазды» зрабіў драўлянага механіка-японца. І здаецца, ён добра выконвае свае функцыі,»-- разважае Леанід Саўчанка.

Зараз разьбяр працуе майстрам у культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна», дзе мае асабісты кабінет. Прызнаецца, што туды яго душа ляціць наперад ног — не праца, а задавальненне. Хоць іншы раз і гарбаты некалі папіць, каб не спыняць працэс, майстар лічыць сябе шчаслівым чалавекам, бо нарэшце можа рэлізаваць свае творчыя здольнасці. З-пад яго рук выйшла шмат розных фігурак і міфічных істот, а адна з іх зрабіла Саўчанку лепшым самадзейным м Аляксандравіч, таксама ёсць нешта містычнае. Напярэдадні вецер паваліў на яго двары старую таполю, камунальнікам трэба было вывезці дрэва. На іх шчасце з’явіўся Леанід Саўчанка, які літаральна выпрасіў дазвол забраць таполю. І вось якраз яе фрагмент гэтага прыгадзіўся майстру на конкурсе, дзе на працягу трох дзён ён выразаў з дрэва фігуру Вялеса. Дарэчы, бог атрымаўся вышынёй з добрага дзядзьку, хоць да гэтага Леанід ствараў невялічкія скульптуры ў 30-40 см. Так што гэты маштабны дэбют стаў вельмі паспяховым нягледзячы на тое, што ўсе сапернікі былі таленавітыя і вопытныя майстры.

Са сваімі вырабамі разьбяр пабываў і на «Дажынках», прадстаўляючы «Дзвіну». Містыка ці не, аднак мала хто не спыніўся каля гэтага мужчыны і яго драўляных шэдэўраў.

Фота Дзмітрыя Осіпава.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ