Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Як баяніст з Браслаўшчыны стаў разьбяром па камені

Яркай старонкай у гісторыі ўмельстваў на Браслаўшчыне стала творчасць народнага майстра разьбы па камені Мечыслава Бейнара. Яе арыгінальныя ўзоры можна ўбачыць у Відзах, дзе жыў таленавіты самавук, каля раённага гісторыка-краязнаўчага музея, на сядзібах у мясцовых аматараў гэтага не надта распаўсюджанага жанра. І ўсё ж не так даўно ў райцэнтры з’явіўся паслядоўнік Мечыслава Антонавіча, нават з тым жа прозвішчам – Алег Бейнар.

Па першай прафесіі ён баяніст, кіраўнік мастацкай сама­дзейнасці ў вясковым клубе. Пасля арміі вырашыў, што на хлеб варта зарабляць нечым больш сур’ёзным і на дзесяцігоддзі звязаў жыццё з будоўляй. Спецыяльнасці муляра, тынкоўшчыка, цесляра, аддзелачніка асвоіў на практыцы. Камін, печ здолее скласці, для сям’і драўляны дом паставіў і абмураваў – ад фундамента да вільчыка ўсё зроблена ўласнымі рукамі. Пра баян не забыўся, пры добрым выпадку грае, але, кажа, пальцы ўжо не такія гнуткія, як раней. Апошнім часам Алег Казіміравіч працуе ахоўнікам Браслаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Тут артыстычную душу і пацягнула да разьбы па камені, дакладней – па пенаблоках. Яны крыху мякчэйшыя, чым гартаваны вякамі прыродны матэрыял, іх прасцей апрацоўваць, шліфаваць. Шэрыя, малапрывабныя з выгляду, пры дапамозе зубіла, нажоўкі, тапара, малатка, свярдзёлка і натхнення пенаблокі пераўвасабляюцца ў фігуры прадстаўнікоў беларускай фаўны і не толькі. На кожную працу патрэбна некалькі штук, фарбы лепей алейныя.

На тэрыторыі прадпрыемства разьбяр устанавіў выявы зубра, мядзведзя, русалкі. Начальства ўхваляе – для творчасці вартаўніка ёсць асобнае памяшканне. Уласную сядзібу ён упрыгожыў двума «касалапымі» – з ружжом і баянам, а бычка змясціў каля студні. Жонцы таксама даспадобы. Ёсць замовы ад аматараў – на ўпрыгажэнне сядзіб, летнікаў. Гэтым займаецца дома або ва ўладаннях заказчыкаў.

Работа патрабуе пэўных высілкаў, інструменты для разьбы даволі хутка зношваюцца, аднак гэта не засмучае Алега Бейнара.

– Падточыш, падправіш і – далей. Разьба па пенаблоках мне вельмі да душы, а галоўнае – вынік маёй працы і старання цешыць людзей. Таму хочацца яшчэ многае зрабіць, – сказаў ён.

Фота Антона Сцепанішчава


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ