- Галина Шпаковская
- Культура
- Просмотров: 2962
У Віцебску назвалі лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча
У абласной бібліятэцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння заснаванай Віцебскім аблвыканкамам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча за 2015 год і ўзнагароджанне пераможцаў абласнога маладзёжнага літаратурнага конкурсу «Быў. Ёсць. Буду…», прымеркаванага да гэтай даты.За час існавання прэміі яе ўладальнікамі сталі 22 чалавекі. Новаспечаных лаўрэатаў павіншавала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, старшыня камітэта па прысуджэнні прэмій імя Уладзіміра Караткевіча Ларыса Аленская.У намінацыі «Проза» адзначаны член СПБ, настаўнік Пастаўскай гімназіі, член вучонага савета Беларускага геаграфічнага таварыства, лаўрэат прэміі «Чалавек года Віцебшчыны» за 2009 год, аўтар каля 40 краязнаўчых і вершаваных выданняў Ігар Пракаповіч – за кнігу краязнаўчых артыкулаў «Чароўны край – Пастаўшчына». Гэта падручнік для факультатыву «Паставызнаўства».
У катэгорыі «Паэзія» лаўрэатам прэміі стала член СПБ, аўтар трох вершаваных кніг, рэдактар Полацкага народнага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне», колішняя настаўніца, а зараз пенсіянерка Галіна Загурская – за зборнік «З росаў святаянных».






