- Тамара Пашкевич
- Социум
- Просмотров: 4388
Национальный парк "Браславские озера" отмечает 20-ти летие
Сёлета ў жніўні спаўняецца 20 гадоў з дня прыняцця той лёсавызначальнай для азёрнага краю падзеі. Браслаўшчына набыла шырокую папулярнасць як цудоўная зона адпачынку, захавала некранутасць прыроды, яе флора і фаўна налічваюць дзясяткі чырвонакніжнікаў. І гэта пры тым, што на асабліва ахоўваемай тэрыторыі жыццё не замерла. Па-ранейшаму мясцовыя жыхары вырошчваюць хлеб, гадуюць жывёлу, развіваюць перапрацоўчую прамысловасць. Дарэчы, сваё сельгаспрадпрыемства мае і сам нацыянальны парк. Толькі ўсё цяпер робіцца пры строгім уліку прыродаахоўнага заканадаўства.Сам нацыянальны парк – структура шматгаліновая, у якой злучаны ахова прыроды і вытворчая дзейнасць, два, на першы погляд, узаемавыключныя напрамкі дзейнасці. Але жыццё паказала, што пры разумнай арганізацыі яны мірна ўжываюцца, у нечым дапаўняюць і развіваюць адзін аднаго.
Галоўныя накірункі ў працы калектыву – арганізацыя адпачынку, лесанарыхтоўка і лесаперапрацоўка. У сярэднім штогод тут назапашваюць больш за 90 тысяч кубаметраў дзелавой драўніны. А каб запасы яе не змяншаліся, садзяць лес на 100 гектарах. Сеянцы ды саджанцы – матэрыял не танны. Таму ў парку вырашылі самі вырошчваць яго. У Друйскім лясніцтве заклалі гадавальнік, які будзе забяспечваць патрэбы ў саджанцах сасны і елкі, а магчыма, дазволіць і зарабляць на іх продажы іншым лесаводам.