- Лариса Малашеня
- Социум
- Просмотров: 2388
Сям’я з Наваполацка перамагла ў рэспубліканскім конкурсе «Сям’я года-2014»
Аляксандр і Таццяна Ніканчук вучаць сваіх дзяцей шанаваць продкаў, любіць Айчыну, працаваць на карысць роднай зямлі. Шлях да перамогі бацькам асвятлялі тры маленькія сонейкі – Марк, Насця і Сафія.– Дзеці даюць жыццёвыя сілы і стымул для развіцця, творчасці, – кажа Таццяна. Менавіта яна прыдумала песню, што так закранула душы слухачоў і экспертаў.
У фінале конкурсу сем лепшых сем’яў краіны павінны былі прадставіць на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра свой радавод. Новапалачане ўразілі залу шчырасцю і патрыятызмам. Яны сабралі максімум інфармацыі пра сваіх родных і выкарысталі дарагія сэрцу сямейныя рэліквіі: ручку, якой пісала бабуля-настаўніца, кнігу, што апавядае пра цяжкі жыццёвы шлях аднаго з рэпрэсаваных у сталінскія часы сваякоў, вышыты ільняны ручнік. Успомнілі пра хлеб, які пад страхам быць расстралянай пякла для партызан у вайну бабуля. Пра ўсё распавядалі па-беларуску.