- Тамара Пашкевич
- Экономика
- Просмотров: 2568
Прадпрыемства «Браслаўрыба» атрымала забарону на пастаўку сваёй прадукцыі на расійскі рынак
Напрыканцы года філіял Глыбоцкага МКК «Браслаўрыба» зноў трапіў у складаную сітуацыю. Адладжаны механізм вытворчасці і збыту прадукцыі даў збой. З Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прыйшло паведамленне, што Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расійскай Федэрацыі часова прыпыняе для прадпрыемства сертыфікацыю прадукцыі, прызначаную на экспарт у РФ. Прычына ў тым, што на «Браслаўрыбе» Рассельгаснагляд не правёў планавую інспекцыю. Каб аднавіць пастаўкі ў Расію, прапаноўвалася зрабіць гэта да 1 лютага 2016 года.
Нельга сказаць, што для калектыву, які больш за палову сваёй прадукцыі адгружаў на экспарт, навіна была громам з яснага неба. Кіраўніцтва і інжынерна-тэхнічныя работнікі сочаць за тэндэнцыямі на харчовым рынку, ведаюць, што патрабаванні да якасці пастаянна становяцца больш жорсткімі, і чуйна рэагуюць на ўвядзенне новых норм. Аднак, прызнаюць, не ўсё паспелі зрабіць своечасова. У выніку вымушаны былі зменшыць аб’ёмы выпуску прадукцыі са 180 тон у месяц да 150 т, шукаць новыя крыні- цы павелічэння яе збыту на ўнутраным рынку. А гэта пацягнула за сабой ланцужок іншых страт: павялічыўся сабекошт вырабаў, зменшыліся даходы.Праўда, як сцвярджае вядучы эканаміст Жанна Навумава, прадпрыемства зможа забяспечыць прырост вырабаў да мінулага года амаль на 19%. Маркетынгавая служба заключыла дагаворы на пастаўку прадукцыі з Белкаапзнешгандлем, «Еўраторгам», з такімі буйнымі сталічнымі гандлёвымі сеткамі, як «БелВіллесдэн» і «Белінтэр-прадукт», «Рублёўскі», развозіць кансервы па 200 больш дробных магазінах краіны. Прычым заяўкі вялікія: «Еўраторг», напрыклад, заказаў тэрмінова адгрузіць амаль 150 тысяч бляшанак «Шпротаў».