- Галина Шпаковская
- Год гостеприимства
- Просмотров: 3069
Унікальны старадаўні дубовы крыж і іншыя цуды пакажа сваім гасцям гаспадар "Фальварка Валеўка" на Браслаўшчыне
Браслаўшчына лідыруе ў вобласці па колькасці аграэкасядзіб – тут іх 186, у тым ліку 9 адчынены сёлета. А першыя былі зарэгістраваны ў 2006 годзе. Уладальнікі такіх сядзіб з іншых раёнаў Віцебшчыны упэўнены, што іх браслаўскім калегам дужа пашанцавала: маўляў, лацвей і прывабіць турыста, і разнастаіць яго адпачынак, бо тут дзівосная прырода, мноства гістарычных і архітэктурных помнікаў, традыцыйна гасцінны менталітэт насельніцтва – самы сапраўдны магніт, асабліва для не надта спешчаных побытавымі дабротамі. Яно так. Але ж і канкурэнцыя ў маладой пакуль галіне аграэкатурызму няспынна расце, тым больш на Браслаўшчыне, вось і трэба прыдумваць дзеля яго аматараў нешта сваё, непаўторнае.
Мікалая Валеўку ў Браславе называюць піянерам агратурызму. На сваёй арыгінальнай сядзібе скрай маляўнічага прыазёрнага райцэнтра ён восем гадоў прымае гасцей, сярод якіх шмат пастаянных. Накоплены багаты вопыт у арганізацыі такога кшталту адпачынку.