- Галина Шпаковская
- Персона
- Просмотров: 4120
Рамяство продкаў у сучасных умовах. Як настаўніца фізікі валяе валёнкі
Ізноў нагода ўспомніць пра валёнкі – снежань. А клапаціцца пра іх, як пра тыя сані са старадаўняй прыказкі, трэба яшчэ з лета, каб не спалохацца раптоўных халадоў. Нават калі зіма выдаецца цёплай, на нашых абшарах ваўняныя боты ніколі не бываюць лішнімі ў вяскоўцаў, дачнікаў, аматараў рыбалкі і шмат каго яшчэ.
Пра гэта сведчыць жыццёвы досвед і багаты вопыт па вырабе валёнак у сям’і жыхаркі Верхнядзвінска, настаўніцы фізікі Бігосаўскай СШ Раісы Сардыкі. Валіць яна навучылася ў замужжы. Гэтае ўмельства ў радні яе абранніка перадаецца з пакалення ў пакаленне.– Продкі ведалі, што насіць. Валёнкі – незаменны зімовы абутак, гарантыя здароўя, асабліва для дзяцей. У нас іх трое. Калі дом быў яшчэ са старымі печамі, халоднай падлогай, малыя бегалі ў кароценькіх, як тапкі, валёначках, і ніякіх праблем не ўзнікала. Калі з сынам ідзём катацца з горкі, таксама абуваем. Уся радня імі забяспечана, – расказвае Раіса Фёдараўна.