Будаўніцтва Міёрскай ЦРБ выходзіць на на фінішную прамую. Аб гэтым паведаміла галоўны ўрач установы Алена Сівая.
У Міёрах ідзе актыўная падрыхтоўка да здачы ў эксплуатацыю бальніцы. Будаўнікі заканчваюць работы на лячэбным корпусе і харчблоку, добраўпарадкаванні тэрыторый, пачынаецца аснашчэнне палат, кухні, сталовых абсталяваннем і мэбляй.
Як расказвае Алена Сівая, ужо прывезены лічбавы рэнтгенапарат, інкубатар для нованароджаных, машына для сушкі і захавання эндаскопаў, паступае іншае медыцынскае абсталяванне. Завезены таксама ложкі, тумбачкі, шафы медыцынскія, абсталяванне для харчблока і пральні.