Оршанский район перезагрузка
75 освобождения Беларуси
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Бизнес

Гандлёвая сетка пастаўскага ААТ «Навасёлкі-Лучай» будзе створана ў Віцебскай вобласці



Той, хто стварыў у цяжкія перабудовачныя гады тады яшчэ ў калгасах падсобную вытворчасць, не прагадаў. Яна сілкавала жыццё калектываў. І сёння зусім не лішняя, прыносіць жывыя грошы, якія зноў жа дапамагаюць развівацца асноўным галінам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» на Пастаўшчыне Юрый Шымчык добра ведае гэта. Прадпрыемства заўсёды мела падсобную гаспадарку: пякла хлеб, варыла сыры. Ад продажу мелі прыбытак.Таму, калі Юрый Шымчык узначаліў таварыства, работу падсобнага цэха паставіў на прамысловы ўзровень.

10 гадоў навасёлкаўцы прадаюць насельніцтву ялавічыну і свініну, соляць і вэндзяць сала, вырабляюць фарш, каўбаскі, сардэлькі, пельмені... Дарэчы, апошнія гатуюцца па нямецкіх рэцэптах і тэхналогіі. Ні па смаку, ні па форме іх не зблытаеш з прадукцыяй іншых вытворцаў.

- Усё аснашчэнне падсобнага цэха нямецкае,– сказаў Юрый Францішкавіч. – Мясарубкі, шафа для вэнджання, іншыя машыны і механізмы служаць спраўна. Шэсць работнікаў хапае, каб закрыць попыт на нашу прадукцыю.

Да гэтага года навасёлкаўцы мелі ў раёне чатыры фірменныя кропкі: дзве ў Паставах, у сваім аграгарадку, а літаральна месяц назад адкрылі магазін у Варапаеве. Выручка з апошняга натхніла кіраўніцтва на стварэнне фірменнай гандлёвай сеткі. Практычныя крокі па рэалізацыі ідэі ўжо робяцца. У планах адкрыццё свайго магазіна ў Дунілавічах і выхад за межы Пастаўскага раёна. Фірменны магазін ААТ «Навасёлкі-Лучай» да новага года, па словах дырэктара, будзе адкрыты на Браслаўшчыне ў Відзах, затым у Шаркаўшчынскім раёне, дзе вядуцца перамовы пра арэнду пад гандлёвую кропку будынка РКБА.

– Стварэнне сваёй сеткі магазінаў дазволіць павялічыць аб'ёмы рэалізацыі ўласнай прадукцыі і ў цэлым пашырыць яе асартымент, бо маем намер прадаваць і тавары народнага побыту, – падзяліўся планамі Юрый Шымчык. – А пра выгаду падсобнай вытворчасці і гандлю вывад рабіце самі. Нядаўна купілі адразу два бензавозы паліва, запасныя часткі для тэхнікі.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ. 


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ