Достижения Витебщины
75 лет Великой Победы

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Адкрыты дыялог паміж моладдзю і мясцовай уладай «Моладзь – будучыня Беларусі» прайшоў у Паставах




Тэмай адкрытага дыялогу паміж моладдзю і мясцовай уладай «Моладзь – будучыня Беларусі», які прайшоў у Паставах, стала абмеркаванне перспектыў развіцця райцэнтра і раёна, наколькі яны змогуць адпавядаць запытам маладых па ўмовах жыцця і працы і што належыць рабіць, каб мясцовыя юнакі і дзяўчаты хацелі тут застацца.

Як наогул вырашыць праблему замацавання маладых спецыялістаў?

Дыялогі паміж моладдзю і ўладай на Пастаўшчыне з'ява нярэдкая. Члены Моладзевай палаты, напрыклад, не адзін год цесна супрацоўнічаюць з раённым Саветам дэпутатаў, падчас сустрэч і дыскусій выказваюць сваё бачанне праблем, уносяць прапановы па іх вырашэнні. З маладымі спецыялістамі рэгулярна сустракаюцца старшыня райвыканкама, работнікі аддзелаў і служб, якія адказваюць за рэалізацыю моладзевай палітыкі. Але новаму пакаленню хочацца больш актыўна ўплываць на грамадска-палітычныя працэсы, паляпшаць дабрабыт, мець умовы для развіцця. На сустрэчу сабраліся працоўная моладзь, навучэнцы, байцы студэнцкіх атрадаў і валанцёры.

– Наш горад нічым не горшы за іншыя, а па многіх паказчыках нават і лепшы, – сказаў прысутным старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. – Сёння ў райцэнтры і раёне актыўна будуецца жыллё, многае робіцца для развіцця спорту і турызму. Створаны ўсе ўмовы, каб працаваць і зарабляць.

Як прыклад ён прывёў Пастаўскі малочны завод, дзе сярэдняя зарплата складае 1300 рублёў. Рабочыя месцы і годную аплату працы прапануюць ААТ «Хацілы-Агра», «Навасёлкі-Лучай». Іншая справа, што далёка не кожны малады чалавек гатовы шчыраваць на зямлі. Працаваць хочуць менш, а заробак мець добры.

– Але так не бывае, – адзначыў Сяргей Васільевіч. – Трэба рэальна глядзець на рэчы. Што да замацавання маладых спецыялістаў, то тут галоўную ролю адыгрывае жыллё. Калі арганізацыі, прадпрыемствы будуць будаваць яго больш, то і гэта пытанне стане менш значным. Важна не замоўчваць праблемы, а размаўляць, не дапусціць, каб вы былі самі па сабе, а мы, улада, самі па сабе. Прыходзьце са сваімі ініцыятывамі. Канешне, не ўсё зможам вырашыць у адзін момант – ёсць фінансавыя пытанні, цяжкасці іншага характару. Але калі будзем чуць адно аднаго, рашэнне знойдзецца.

Ад маладых прагучала прапанова праводзіць сустрэчы ў неафіцыйнай абстаноўцы, напрыклад, на турзлётах ці іншых мерапрыемствах. Добра было б, гаварылі яны, стварыць саюз працоўнай моладзі.

Першы сакратар абкама БРСМ Вячаслаў Хрол, які таксама браў удзел у дыялогу, зрабіў для сябе вывад: трэба больш увагі звяртаць на сельскую моладзь, якая мае багата ідэй.

– У кожнага рэгіёна свая спецыфіка, і толькі яго жыхары ведаюць, якія праекты можна паспяхова там рэалізаваць. Задача абкама БРСМ і мясцовай улады – падтрымаць гэтыя ініцыятывы і дапамагчы ўвасобіць іх у жыццё, – падкрэсліў ён.

Размова атрымалася карыснай для двух бакоў. Маладыя пастаўчане змаглі выказаць свае думкі, прапанаваць тэмы творчых праектаў, а ўлада – пачуць тое, што хвалюе новае пакаленне і якіх змен яны чакаюць у сваім краі.

Фота з адкрытых крыніц.



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ