Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Новости Беларуси

Лукашэнка: ушаноўванне ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" стала традыцыяй суверэннай Беларусі

Ушаноўванне ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" стала традыцыяй суверэннай Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калядныя дні ствараюць асаблівую атмасферу і натхняюць на добрыя справы. Гэтак было спрадвеку. Такім мы разумеем гэта светлае свята i сёння, - падкрэслiў кіраўнік дзяржавы. - У ім вытокі нашай цырымоніі ўшаноўвання ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта. А само мерапрыемства ўжо стала традыцыяй суверэннай Беларусі. І мы не ўяўляем гэтыя чароўныя дні без прыгожага ўрачыстага моманту - моманту заслужанай славы нашых дастойных людзей".


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ