У 2021 годзе ў Бешанковічах плануецца пабудаваць 40-кватэрны жылы дом, у якім ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне, прыгатаванне ежы будзе забяспечвацца за кошт выкарыстання электраэнергіі.
Як паведаміў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Бешанковіцкага раёна Юрый Кіслёнак, зараз ідзе праектаванне будучай забудовы, у ёй усталююць ліфт. Згодна з новай будаўнічай нормай «Жылыя будынкі» ўсе шматкватэрныя жылыя дамы, у тым ліку і нізкапавярховыя, цяпер павінны быць імі абсталяваны.
Увод у эксплуатацыю новага дома плануецца ўжо ў лістападзе. Паралельна ў райцэнтры пачнецца праектаванне і будаўніцтва яшчэ адной такой забудовы.
Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ, Бешанковічы.