Прыкладна 200 маладых бярозак высадзілі непадалёку ад адміністрацыйнага памяшкання працаўнікі ВКУП «Міёрскі» ў вёсцы Ідолта. Здаецца, справа простая, але, каб расліны прыжыліся, аграном сачыла за тэхналогіяй іх пасадкі.
– Ужо сёння можна сказаць, што плантацыя атрымалася шыкоўная. Праз 15-20 гадоў будзе радаваць людзей вялікі бярозавы гай, – гаворыць намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргей Гільніч.