З 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя рэалізуе спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!». Ён праводзіцца ў сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул і накіраваны на прафілактыку гібелі і траўміравання дзяцей у дарожна-транспартных здарэннях. У гэты час кіроўцам неабходна ездзіць з уключаным блізкім святлом фар, паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС аблвыканкама.
Як сведчыць статыстыка, за 4 месяцы 2016 года ў вобласці зафіксавана 9 ДТЗ, у выніку якіх 10 непаўналетніх атрымалі раненні.