Святкаванне прайшло ў абласным цэнтры 2 жніўня.
Чарговая гадавіна ўтварэння паветрана-дэсантных войскаў для прадстаўнікоў 103-й мабільнай брыгады стала асаблівай: іх злучэнню вярнулі гістарычную назву — 103-я асобная гвардзейская ордэна Леніна, Чырванасцяжная, ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантная брыгада імя 60-годдзя СССР. Гэта стане дадатковым стымулам для салдат, каб старанна ўдасканальваць баявое майстэрства і быць надзейным звяном у забеспячэнні незалежнасці нашай краіны.
Пачалося свята а 10-й гадзіне: на плошчы Перамогі адбыўся мітынг, выступілі пазаштатная рота ганаровай варты і рукапашнікі, таксама вайскоўцы прадэманстравалі майстэрства ў парашутных скачках і кіраванні баявымі машынамі. Яшчэ ў праграме канцэрт з удзелам мастацкіх калектываў, трансляцыя фільмаў пра дэсантнікаў і многае іншае.
Фота Антона Сцепанішчава.