Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Жыхары Мiёрскага раёна актыўна ідуць на выбарчыя ўчасткі, дэманструючы сваю грамадска-палітычную свядомасць

Для жыхароў Міёршчыны выбары заўсёды свята. Да значнай у жыцці краіны электаральнай кампаніі рыхтуюцца, узважваюць дасягненні апошніх гадоў у эканоміцы, сацыяльнай сферы, здараецца, спрачаюцца, які з кандыдатаў больш сталы як кіраўнік і грамадскі дзеяч, і, урэўце, прыходзяць да высновы – на мінулых выбарах зрабілі правільны выбар, не памыляцца і сёлета, бо кожны адчувае асабістую адказнасць перад сваёй малой радзімай і краінай. Таму на выбарчыя ўчасткі ідуць актыўна, дэманструючы сваю грамадска-палітычную свядомасць.

На пачатак сённяшняга дня ў Міёрах прагаласавала ўжо прыкладна трэць выбаршчыкаў. Па словах старшынь участковых  камісій, актыўная яўка гараджан назіраецца паўсямесна. Людзі прыходзяць сем’ямі і тыкім чынам даюць прыклад дзецям адказнага стаўлення да ўдзелу ў кіраванні краінай. Працуючыя галасуюць за далейшы росквіт Беларусі, пенсіянеры – за развіццё сацыяльнай дзяржавы. Ва ўсіх настрой пазітыўны, ёсць жаданне  сваім голасам паўплываць на будучыню краіны.

Не зачыняюцца дзверы ў Дамах культуры, школах, дзе размяшчаюцца выбарчыя ўчасткі. У Чэрасах у мясцовым ДК, практычна палова з колькасці вяскоўцаў, унесеных у спісы для галасавання,  датэрмінова абазначыла сваю грамадзянскую пазіцыю. На ўчастку №2 у райцэнтры нават утвараліся маленькія чэргі. Прыходзяць людзі самага рознага ўзросту, зазначае старшыня выбарчай камісіі, і  беручы бюлетэні кажуць, што галасуюць за будучыню, за мірнае неба над галавой, за росквіт краіны.

Фота Казіміра Блажэвіча і з адкрытых крыніц.

 

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ