Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Мастацкія чытанні і прэм’еры рыхтуе тэатр імя Якуба Коласа ў новым сезоне

Для Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага театра імя Якуба Коласа мінулы сезон быў багаты на прэм’еры, падзеі і дасягненні. Новы, 91-ы, таксама абяцае шмат цікавага, у тым ліку і новыя формы дыялога з гледачамі.

NIK 5605

NIK 5648

Так, коласаўцы плануюць устроіць для віцябчан мастацкія чытанні. Прычым акцёры будуць чытаць тыя п’есы, якія ўвогуле не былі на віцебскай сцэне альбо сталі ўжо забытым, даўно адпрацаваным матэрыялам. Да прыкладу, ёсць задума пазнаёміць такім чынам са знакамітай п’есай «Цар Максіміліян». Для гледачоў гэта і свайго роду магчымасць зазірнуць у закуліссе, бо чытанне акцёрамі тэксту – адзін з этапаў працы над пастаноўкай. А для тэатра – арыгінальны спосаб пашырыць круг сваіх прыхільнікаў. Дарэчы, такая форма працы зараз набывае папулярнасць у беларускай сталіцы, а для Віцебска – пакуль своеасаблівы эксперымент.

NIK 5585

NIK 5657

Што датычыцца сённяшняга рэпертуару тэатра, то ў афішу плаўна перайшла прым’ера «Дзіўная місіс Сэвідж», якую коласаўцы паказалі публіцы ў ліпені. Але тым, хто не паспеў пабачыць новы спектакль, тэатралы раюць схаздіць на сустрэчу з ёй, каб пазнаёміцца не толькі з незвычайнай гераіняй, але і з працай расійскага рэжысёра Юрыя Пахомава. На гэтым спіс прэм’ер не заканчваецца.

NIK 5591

NIK 5662

Мастацкі кіраўнік установы Валерый Анісенка ў якасці рэжысёра зараз працуе над п’есай Альды Нікалаі «Матылёк… Матылёк…». Спектакль прызначаны да юбілею актрысы тэатра Тамары Скварцовай, якая і выступіць на сцэне ў галоўнай ролі. Прэм’ера намечана на канец лістапада – пачатак снежня. Таксама плануецца паставіць музычную кампазіцыю да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Традыцыйна да навагодніх святаў коласаўцы падрыхтуюць новую казку для дзяцей.

NIK 5598

NIK 5669

Вышэй названыя прэм’еры будуць ставіць уласнымі сіламі, запрошаны рэжысёр прыедзе ў прыдзвінскую сталіцу толькі ў адным выпадку. Для пастаноўкі спектакля паводле аповесці Фёдара Дастаеўскага «Дзядзечкаў сон» з беларусскай сталіцы прыбудзе Сяргей Кулікоўскі. 

NIK 5602

NIK 5681

Апрача прэм’ер галоўная падзея для віцябчан гэтай восенню – 90-годдзе Коласаўскага тэатра, які мяркуюць адзначыць мастацка-ўрачыстым вечарам-прысвячэннем 21 лістапада. Што менавіта чакае на ім глядачоў? Творчая каманда пакуль трымае гэта ў сакрэце, каб захаваць інтрыгу. Вядома толькі, што кожная пляцоўка ўстановы ў гэты дзень бу­дзе задзнейнічана. Так, у фае размесціцца выстава мастацкіх прац супрацоўнікаў. Яшчэ адзін вернісаж да юбілею адбудзецца ў абласным краязнаўчым музеі. Таксама ў рамках святочных мерапрыемстваў пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент».

NIK 5633

Апрача юбілею самога тэатра круглыя даты адзначаць і некаторыя супрацоўнікі, сярод якіх Святлана Акружная, Анжаліка Баркоўская, Святлана Дашкевіч, Таццяна Ліхачова, Юрась Цвірка, Святлана Жукоўская.  

NIK 5640

Традыцыйна адкрыў сезон спектакль «Несцерка». Дарэчы, пра відовішча ў лепшых беларускіх тэатральных традыцыях, якое адбываецца кожны год на віцебскай сцэне, шмат чулі і ра-сійскія калегі. Менавіта ў гэтай пастаноўцы зацікаўлены тэатр у Сергіевым Пасадзе, які не раз запрашаў да сабе коласаўцаў на міжнародны тэатральны фестываль. Але такія гастролі, дзе задзенічана амаль уся трупа, – яшчэ тая дылема, бо каб прывезці ўсе дэкарацыі, інвентар, творчую і тэхнічную каманды, патрабуюцца не адна фура і аўтобус. Магчыма, у будучым годзе візітную картку Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ўсё ж пабачыць і расійскі глядач. 

NIK 5644

Фота Наталлі РЫЖКОВАЙ, з адкрыцця сезону спектаклем "Несцерка".

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ