Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Прэзентацыя і сімвалічная перадача факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля XI стагоддзя прайшлі ў абласной бібліятэцы імя Леніна

Першыя экзэмпляры адноўленага гістарычнага кніжнага помніка нашай краіны ў дар бібліятэкам, музеям і навучальным установам Віцебшчыны перадаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. 

–  Тураўскае Евангелле – гэта ўнікальны, не толькі беларускі, але і адзін з самых старажытных усходнеславянскіх рукапісаў, які датуецца сярэ-дзінай XI ст. Ён сведчыць пра раннія карані духоўнасці, пісьмовай і інтэлектуальнай культуры на нашых землях. Арыгінал зараз знаходзіцца ў Літве, але дзякуючы факсіміле ў беларусаў з’явілася магчымасць дакрануцца да гэтай гістарычнай спадчыны. 

Факсіміле стала вынікам рэалізацыі Нацыянальнай бібліятэкай праекта па аднаўленні найбольш каштоўнай кніжнай спадчыны нашай краіны. У 2014 годзе  ў межах гэтай дзейнасці пабачылі свет адразу два выданні: самая першая рукапісная кніга – Тураўскае Евангелле XI ст. і друкаваная – пяць тамоў са спадчыны Францыска Скарыны. Дарэчы, раней ужо былі адноўлены Слуцкае і Полацкае Евангеллі, Баркалабаўскі летапіс і шматлікія асветніцкія выданні – буквары. 

На мерапрыемстве Аляксандр Суша перадаў 8 экзэмпляраў рукапіса абласной бібліятэцы, а таксама кніжным храмам Полацка, Наваполацка, Оршы, Віцебскаму краязнаўчаму музею і ВДУ ім. П. Машэрава. Раней частка тыража была размеркавана па лініі Беларускай праваслаўнай царквы як партнёра ў рэалізацыі праекта, бо, як лічыць Аляксандр Аляксандравіч, выдаваць Евангелле (што ў перакладзе значыць «добрая вестка») без блаславення Мітрапаліта Паўла было б няправільна. 

Да друку Тураўскае Евангелле рыхтавалася каля пяці гадоў – пачынаючы з перамоў  для атрымання допуску да арыгінала, пошуку спонсараў, бо першыя 500 асобнікаў распаўсюджваюцца на некамерцыйнай аснове сярод дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Беларусі і часткова замежных краін. Факсімільнае аднаўленне рукапіснага помніка, які з’яўляецца дасягненнем усяго грамадства, на думку арганізатараў, павінна паспрыяць станоўчаму іміджу нашай радзімы і яе культуры. Магчымасць дакрануцца да гістарычнага багацця маюць і жыхары Віцебшчыны.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ