Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

У Юньках Пастаўскага раёна адсвяткавали 80-гадовы юбілей сельсавета

Гэтым летам на ўсю краіну праславіла Юнькі, што на Пастаўшчыне, сям’я Алены і Аляксандра Зубко, якая здабыла перамогу ў рэспубліканскім конкурсе «Уладар сяла», Юнькаўскі сельскі Савет па выніках мінулага года заняў другое месца ў вобласці. Вялікая работа праведзена ў сельсавеце па добраўпарадкаванні. Работы хапала, і ўся яна была накіравана на карысць людзям. Аб гэтым шла размова на свяце, прысвечанаму 80-гадоваму юбілею з дня ўтварэння Юнькаўскага сельсавета. У мясцовым Доме культуры ўзгадвалі, як ішло фарміраванне гэтай адміністрацыйнай адзінкі, што сёння ў актыве сельвыканкама, параўноўвалі жыццё раней і цяпер.

Юнькаўскі сельсавет немаленькі, яго плошча 20 931 гектар. На яго тэрыторыі знаходзяцца два сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі «Раніца» і «Жалудзяк», АДРАЦ «Ветразь», Груздаўскае лясніцтва. У сацыяльнай інфраструктуры -- базавая школа-сад, аддзяленне паштовай сувязі, 2 комплексныя прыёмныя пункты бытавога абслугоўвання насельніцтва, СДК, бібліятэка, 2 ФАПы, 3 магазіны.

На працягу дзесяцігоддзяў неаднаразова плошча і граніцы сельсавета мяняліся. Сёння ў яго падпарадкаванні 56 вёсак, у якіх пражывае 1 240 чалавек. Адбываліся тэрытарыяльныя змены, мянялася колькасць насельніцтва. Але, як падкрэсліваў старшыня сельвыканкама Вячаслаў Врублеўскі, нязменным заставалася адно -- праца з людзьмі. У штаце сельвыканкама ўсяго 3 чалавекі: старшыня, кіраўнік спраў і справавод. Таму не абысціся без грамадскіх памочнікаў. Гэта 11 дэпутатаў і 21 старэйшына. Многія з іх прысутнічалі на ўрачыстасці. Старшыня кожнага падзякаваў за працу, а пазней уручыў падарункі.

Цёпла вітаў прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. Узгадаў, якіх высокіх паказчыкаў дабіваліся працаўнікі калгаса «Сцяг Перамогі» і які вялікі ўклад у развіццё гаспадаркі і павышэнне дабрабыту людзей унёс тагачасны яго старшыня Аляксандр Мухля.

Вядома, свята не магло адбыцца без музыкі, песень і танцаў. Мясцовыя работнікі культуры і самадзейныя артысты парадавалі прысутных прыгожым канцэртам.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ