Браслаўскі і Міёрскі раёны наведала дэлегацыя Саюза сельскіх гмін Падляскага ваяводства на чале з паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрадам Паўлікам. Мэта візіту, як падкрэсліў у час афіцыйнай сустрэчы пасол, – больш блізкае знаёмства з жыццём і культурай насельніцтва заходніх раёнаў нашай краіны, пашырэнне сувязей паміж народамі ў розных сферах жыццядзейнасці. За два дні госці наведалі касцёлы ў Браславе, Міёрах і Друі, сустрэліся са святарамі, ушанавалі памяць воінаў, пахаваных на браслаўскіх могілках і ўсклалі кветкі да абеліска на плошчы ў Міёрах, пабывалі ў музеях, на прамысловых прадпрыемствах, агледзелі турыстычныя комплексы Браслаўшчыны. У абодвух раёнах прайшлі афіцыйныя сустрэчы з кіраўнікамі мясцовай улады.
У Браславе яна адбылася ў гімназіі, дзе госці паглядзелі кінафільмы, і каб атрымаць агульнае ўяўленне пра Браслаўшчыну. А старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Дранеўскі прадставіў больш дэталёвы расказ пра эканамічны і турыстычны патэнцыял краю, міжнародныя сувязі з іншымі краінамі свету. На канцэрце самадзейныя артысты прадэманстравалі сваё выканаўчае майстэрства, у прыватнасці, веданне польскіх песень.
Падчас афіцыйных сустрэч бакі выказалі намер у далейшым супрацоўніцтве, вызначылі сферы для ўзаемадзеяння.
Тамара Пашкевич и Александр Ларин.