Гэта ўжо другі падобны аб’ект у райцэнтры, яго ўзвядзенне пачалося ў пачатку мінулага года, падрадчыкам работ з’яўлялася мясцовая ПМК-51. Гаспадарамі катэджа стала сям’я Сапрыкавых, у якіх адно сваё дзіця і пяцёра прыёмных.
На будаўніцтва дзіцячага дома выдаткавана каля 1,7 млрд руб. з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, паведамілі ў райвыканкаме. Агульная плошча аднапавярховага будынка з мансардай — 120 кв. м, туды праведзены газ і водаправод, побач — гаспадарчыя пабудовы і агарод.