Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Не шкадавалі ўсмешак і далоняў. Навагоднія ранішнікі правялі ва Ушачах

Цікавае прадстаўленне, карагод ля ёлкі, важкія пакеты з пачастункамі… На бягучым тыдні раённы цэнтр культуры і народнай творчасці стаў месцам правядзення традыцыйных навагодніх ранішнікаў у рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.

Паверыць у казку, спаўненне жаданняў на працягу двух дзён тут мелі магчымасць больш за 180 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куточкаў Ушаччыны. Гэта пераможцы алімпіяд і розных конкурсаў, выдатнікі вучобы, дзеці з інваліднасцю, з прыёмных і апякунскіх сямей.

Цёплыя віншаванні ўсім ім адрасавала са сцэны намеснік старшыні райвыканкама А.А.Міранкова. Ад імя раённага кіраўніцтва і сябе асабіста яна пажадала, каб новы год для ўсіх быў запамінальным і абавязкова шчаслівым.

У знак удзячнасці за падоранае свята школьнікі ўручылі Анжаліцы Анатольеўне памятны падарунак. Не абмінулі магчымасці і сфатаграфавацца з ёй, Дзедам Марозам, Снягурачкай, іншымі ўдзельнікамі святочнай праграмы, пафарсілі перад імі ў прыгожых касцюмах.

Яркімі эмоцыямі сагравала ўсіх гумарыстычнае прадстаўленне па матывах мультыплікацыйнага фільма “Тры багатыры” з элементамі любімых многімі казак. Пазнаць у героях – княскім кані Гаі Юліі Цэзары, бабе-Язе, Ямелі і іншых – ушацкіх культработнікаў было практычна немагчыма: так удала яны ўвайшлі ў свае ролі, прадумалі касцюмы. Кароткія ж відэаролікі, што дэманстраваліся на экране, надалі выступленню асаблівы настрой – сваіх усмешак, далоняў прысутныя не шкадавалі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ