Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

«Пошта Дзеда Мароза» пачала працаваць у Браславе

У будынку на цэнтральнай гарадской плошчы Браслава адчыніла  дзверы «Пошта Дзеда Мароза». Мясцовая дзятва з нецярпеннем чакала гэтага, лічачы дні.

Як расказалі засна-вальнікі новай паштовай установы, работнікі раённага цэнтра культуры і бацькі дзяцей, з-за пандэміі забаўляльных праграм, асабліва масавых, практычна няма. Як у Браславе, так і ў іншых гарадах, куды раней на навагоднія ёлкі бацькі вывозілі сыноў і дачок. Таму вітаецца і прымаецца кожная прапанова стварыць святочны настрой дзятве, якая шчыра верыць у існаванне Дзядулі Мароза і іншых казачных персанажаў. Вось і вырашылі работнікі культуры парадаваць малых вясёлым святам, праўда, абмежаваўшы колькасць мерапрыемстваў і іх удзельнікаў.

Пошта адкрываецца ў дзень тры разы. Наведвальнікі трапляюць у тронны пакой Дзеда Мароза, з якім могуць сфатаграфавацца, потым адправіцца ў «пакой жахаў» і пакінуць там свае страхі і трывогі.

Малым дадзена магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі паштавікоў, разабраць навагоднюю карэспандэнцыю, пры жаданні даставіць сябру-суседу, калі ён звяртаўся з просьбай да Дзеда Мароза.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ