Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Успаміны аб цяжкіх часах: Раіса Баршчэўская расказала пра вайну і нацысцкую акупацыю

Раісе Баршчэўскай было толькі шэсць год, калі сям'ю дзяўчынкі фашысты адправілі працаваць у Германію.

Раісе Баршчэўскай (у дзявоцтве Райчонак), калі пачалася вайна, было пяць год. Але яна і сёння памятае, як у іх вёсцы Сямёнавічы Шаркаўшчынскага раёна з’явіліся немцы. Карнікі рабавалі хаты, з хлявоў выганялі і забіралі скаціну. Па загадзе нямецкага камандавання жыхароў вёскі спешна сабралі на конскія падводы і накіравалі ў раённы цэнтр. Каля цяперашняга будынка райвыканкама размяшчаўся зборны пункт па адпраўцы людзей на прымусовыя работы ў Германію. Нямецкія афіцэры нават не прымалі да ўвагі, што разам з дарослымі было мноства маленькіх дзетак – на чужыну накіроўвалі ўсіх. Раісе ішоў сёмы год. Яе разам з маці сярод іншых адправілі на грузавых аўтамабілях у Глыбокае, а затым цягніком у Германію.

Рассялілі на чужыне ў горадзе Кведлінбург. Жылі людзі ў бараках. Дарослыя працавалі на заводзе па выпуску зброі, а маленькія дзеці стараліся знайсці харчаванне для сябе і сваіх родных.

— Я і сёння добра памятаю выпадак, калі папрасіла дазволу ў нямецкага гаспадара — уласніка бульбянога палетка — узяць тачку і сабраць крышачку клубняў, якія засталіся на выкапаным агародзе, — успамінае жанчына. – Шчасце маіх родных было бязмежным: вярнуўшыся з працы, мама Феня, дзядзька Пётр з жонкай Гіленай убачылі поўную шафу сабраных клубняў, а я сама для іх напякла на чыгунным лісце бульбяныя бліны. Так наша сям’я ў той дзень павячэрала.

На чужыне Раісе і яе родным давялося быць да вясны 1945 года, калі іх вызвалілі войскі саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі. Амерыканскія салдаты з захопленых у немцаў складоў раздавалі прадукты харчавання. Праз некаторы час, пасля правядзення адпаведных працэдур, былых остарбайтараў адправілі на тэрыторыю, дзе знаходзіліся войскі Чырвонай арміі. Адтуль дарога дадому склала яшчэ некалькі дзён.

Родныя мясціны сустрэлі сваіх жыхароў спаленымі і разрабаванымі хатамі, галечай і нястачай аднавяскоўцаў. Але трэба было вяртацца да мірнага жыцця, узнімаць з каленяў разбураную вайной гаспадарку. Яшчэ шмат жыццёвых выпрабаванняў падрыхтаваў лёс для Раісы. Давялося ў свой час з мужам Геронціем пажыць у далёкай Сібіры, у Прыбалтыцы. Цяпер яна пражывае ў Шаркаўшчыне.

Нягледзячы на паважаны ўзрост, жанчына змагла асвоіць камп’ютар, вя-дзе перапіску з сябрамі ў сацыяльнай сетцы, сама кіруе ўласным легкавым аўтамабілем.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ