Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

У Шаркаўшчыне праходзiць абласное свята «Яблычны фэст»

Яскрава і відовішчна  праходзіць сёння пятае абласное свята аматарскіх аб’яднанняў «Яблычны фэст» у Шаркаўшчыне, якое сабрала вялікае мноства гасцей не толькі з Беларусі, але і з замежжа.

У мінулыя гады мерапрыемства ладзілася на малой радзіме нашага земляка, садавода-селекцыянера Івана Сікоры ў вёсцы Алашкі. Па рашэнні аргкамітэта сёлетняе свята праходзіць у гарадскім пасёлку.

Каля помніка воінам і партызанам на плошчы Леніна арганізатары і ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі, хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Гучныя фанфары а трынаццатай гадзіне абвясцілі аб адкрыцці абласнога свята «Яблычны фэст». Гасцей і ўдзельнікаў урачыстасці са сцэны адкрытай канцэртнай пляцоўкі вітала кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Кашмілам і намеснікам старшыні аблвыканкама Вячаславам Дурновым.

— Дарагія сябры, як цёплае лета ў гэты дзень пераходзіць у шчодрую восень, так няхай усе вашы справы і пачынанні прынясуць плён, а мары пачнуць здзяйсняцца! Жадаю ўсім прыемнага адпачынку на гасціннай шаркаўшчынскай зямлі, — прамовіў кіраўнік Шаркаўшчынскага раёна. 

У народзе лічыцца, што яблыкі, як і іншую садавіну новага ўраджаю, можна паспытаць толькі тады, калі яны будуць асвечаны свяшчэннаслужыцелем. Па праваслаўных канонах на галоўнай сцэне словы малітвы прачытаў дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі, пратаіерэй Віктар Валашчук. Затым ён святой вадою акрапіў садавіну і гародніну.

Арганізатары свята загадзя паклапаціліся, каб падчас мерапрыемства былі задзейнічаны цэнтральныя плошчы і вуліцы гарадскога пасёлка. І не здарма, бо акрамя шаркаўчан прыехалі калектывы ажно з сямнаццаці гарадоў і раёнаў Віцебшчыны. На нашу гасцінную зямлю завіталі прафесійныя калектывы артыстаў з Мінска, Пскова і Архангельска Расійскай Федэрацыі.

З расійскімі гасцямі шаркаўчане ажыццявілі двухгадзінны аўтапрабег «Дарогамі памяці і подзвігу» з раённага цэнтра у аграгарадок Германавічы, дзе наведалі музеі, гістарычныя мясціны, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. 

У гэты час у Шаркаўшчыне гучалі музыка, песні, на тэматычных пляцоўках праводзіліся выставы-прэзентацыі, літаратурныя чытанні, квэст-гульні, спартыўныя забавы. Шматлюдна было на падворках сельскіх Саветаў і арганізацый гарпасёлка, тут любы жадаючы мог паспытаць стравы, у аснове якіх былі яблыкі.

Наперадзе шаркаўчан і гасцей нашага гарадскога пасёлка чакае шмат цікавага: будуць працаваць перасоўная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Прыхільнікі песеннай творчасці Нацыянальнага акадэмічнага хора імя Генадзя Цітовіча скарыстаюць магчымасць трапіць на канцэрт гэтага славутага калектыву.

«Нам памяць засталася ў спадчыну» — такую назву мае песенная праграма артыстаў з Архангельска. Мілагучную ігру на саксафоне падорыць публіцы музыкант з Мінска Яўген Масленнікаў.

А завяршыцца абласное свята салютам, які афарбуе вечаровае неба над гарадскім пасёлкам у вясёлкавы колер.

Сяргей РАЙЧОНАК, фото аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ