- Тамара Пашкевич
- Экология
- Просмотров: 8417
Некалькi тысяч ўдзельнікаў сабраў экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” (+ФОТА)
Жураўлі і журавіны, птушка і ягада, зрабілі Міёршчыну вядомай не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня”, які знаходзіцца на яе тэрыторыі, год ад года набывае ўсё большую папулярнасць сярод навукоўцаў, фатографаў, турыстаў. Таму не дзіўна, што і экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” сабраў у мінулую нядзелю не адну тысячу ўдзельнікаў.








