- Тамара Пашкевич
- Культура
- Просмотров: 3702
“Браслаўскія зарніцы-2018”: спаборнiцтва хораў i бой сярэднявечных ваяраў (+ФОТА)
Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” – адно з найстарэйшых у краіне. Нараджаліся і сыходзілі са сцэны дзясяткі іншых, а браслаўскі фестываль год ад года набірае моц, пашырае рамкі. Яго доўгая гісторыя сілкуецца народнай творчасцю, заснаванай на характары беларусаў, іх спрадвечнай мудрасці і таму застаецца цікавай для кожнага новага пакалення.






