- Лариса Малашеня
- Культура
- Просмотров: 4801
Старажытныя звычаі продкаў набылі сучасны кантэкст на свяце “Кузьмінкі” ў Полацкім раёне
У кожным з сельскіх рэгіёнаў Полаччыны сёння ёсць свой адметны культурный брэнд, звязаны з ушанаваннем мясцовых традыцый. У аграгарадку Зялёнка адзначаюць дзень святых братоў Кузьмы і Дзям’яна, якія карыстасталіся глыбокай павагай ва ўсіх усходнеславянскіх землях. Паводле народных паданняў яны былі выдатнымі майстрамі, лекарамі і цудатворцамі, лічыліся заступнікамі земляробства, шлюбу і хатняга дабрабыту.








