- Тамара Пашкевич
- Экономика
- Просмотров: 2297
Які лёс чакае адзіную на краіну племянную трусаферму ў Браслаўскім раёне?
Непадалёку ад бальшака ў сасновым бары схавалася трусаферма ААТ “Мяжаны” Браслаўскага раёна. На адной з палян роўнымі радамі выстраіліся навесы, якія тут называюць шэдамі, з клеткамі матачнага пагалоўя. На другой – такія ж шэды з домікамі для гадоўлі маладняку. Большасць яго будзе прададзена гаспадарам-заводчыкам племянных трусоў, астатнія – пойдуць на мяса. Мяжанская трусаферма адзіная ў краіне, якая займаецца развядзеннем чыстакроўных звяркоў.
Работніца трусафермы Іна Ільючонак з гадаванцам








