Зроблены чарговы крок для далейшага развіцця паруснага спорту на Браслаўшчыне.
Стары будынак прадстаўніцтва Белдзяржстраха ператвораны ў гасцініцу: ён капітальна адрамантаваны і неўзабаве зможа прымаць гасцей. У першую чаргу іншагародніх інструктараў па яхтынгу і спартсменаў, якія будуць праводзіць заняткі з мясцовымі аматарамі гэтага віду спорту, арганізоўваць спаборніцтвы для беларускіх і замежных яхтсменаў.
А каб пасля трэніровак і плавання пад ветразем яны маглі адпачыць у камфорце, да гасцініцы падвялі ваду і газ, уладкавалі санвузлы, сучаснай мэбляй і бытавой тэхнікай абсталявалі пакоі і кухню.
Як адзначае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Станіслаў Астаноўка, рамонт закрануў як унутраныя памяшканні, так знешні выгляд будынка.
Фота з архiва «ВВ»