Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Образование

Пачаткоўцы Асвейскай сярэдняй школы паглыбіліся ў вывучэнне беларускай мовы

Знаёмства з беларускім словам, культурай, традыцыямі трэба пачынаць з дзяцінства, перакананы настаўнікі Асвейскай сярэдняй школы Верхнядзвінскага раёна. Гэтай задачы мэтанакіравана быў прысвечаны сакавік, калі пачаткоўцы паглыбляліся ў мову сваіх продкаў.

Кожны дзень дзеці адпраўляліся ў падарожжа па адной з абласцей Рэспублікі Беларусь. Падчас гутарак, віктарын, конкурсаў і іншых актыўнасцей вывучалі адметнасці розных тэрыторый, а пасля па іх змаглі сабраць усю карту нашай краіны. Акрамя гэтага, вучні штодзённа папаўнялі слоўнікавы запас беларускай мовы. На занятках «У гасцях у Смякалкіна» вучыліся разгадваць крыжаванкі і рэбусы. Ра­зам з Маляванычам знаёміліся з чароўным светам раслін і жывёл, рэк і вадаёмаў, пабылі ў гасцях у казкі. У ходзе «мазгавога штурму» знайшлі адпаведнікі з рускамоўнымі ветлівымі словамі і прыказкамі. Дзеці з радасцю наведвалі гарпасялковую бібліятэку, Асвейскі ДК, дзе з дапамогай іх работнікаў змаглі адчуць мілагучнасць вершаў, песень беларускіх паэтаў. Заключным этапам стала свята «Толькі разам мы адзіныя і непераможныя», прысвечанае Дню яднання Беларусі і Расіі, якое арганізавала і правяла першы сакратар грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Алена Конах.

Наперадзе, гаворыць намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кацярына Аляксеева, новыя падыходы да больш частага ўжывання роднай мовы, а значыць, і далучэння дзяцей да духоўных каштоўнасцей беларускага народа, фарміравання іх самасвядомасці і нацыянальнай годнасці, выхавання любові да Радзімы.

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ