Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

В Бешенковичском районе объявлен смотр-конкурс «Лучшая лавочка»

Кіраўніцтва раёна прапрацоўвае пытанні далейшага стварэння тут спрыяльнага, камфортнага і эстэтычна выразнага асяроддзя, але ў той жа час прапануе і самім бешанкавічанам унесці ўклад у гэтую важную справу, рассказывает газета "Зара". А менавіта — прыняць удзел у аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне, азеляненне і ўстаноўку малых архітэктурных формаў на тэрыторыі цэнтральнага парку «Лепшая лаўка».

Як паведамілі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, конкурс праводзіцца з 15 жніўня да 25 верасня. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, індывідуальныя прадпрымальнікі. Для гэтага трэба накіраваць у аддзел (г. п. Бешанковічы, вул. Чуклая, д. 13, Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.) заяўку, у якой указаць свае рэквізіты і эскіз лаўкі, выкананы на асобным аркушы паперы фармату А4. У тлумачальнай запісцы да эскіза варта паказаць назву лаўкі, яе габарыты, матэрыялы і апісанне тэхналогіі вырабу. Прыём заявак ажыццяўляецца да 26 жніўня.

Умовы агляду-конкурсу:

— Матэрыялам для вырабу лавак можа быць дрэва, метал, архітэктурны бетон з выкарыстаннем іншых будаўнічых матэрыялаў.

— Лаўкі павінны быць зручнымі для адпачынку наведвальнікаў, устойлівымі да неспрыяльных умоў надвор’я, да масавай эксплуатацыі насельніцтвам.

— Канструкцыя лавак не павінна ўтрымліваць у сабе элементы, якія могуць прывесці да траўмаў і няшчасных выпадкаў.

— Лаўкі могуць мець лагатыпы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у іх вырабе, а таксама тэматычную накіраванасць.

Вырабленыя лаўкі будуць ацэньвацца па наступных паказчыках: унікальнасць і арыгінальнасць аб’екта; мастацкі і якасны ўзровень выканання; ужытыя навацыі і тэхналогіі. Пераможцамі агляду-конкурсу прызнаюцца тры ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Яны будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Фото https://www.gztzara.by и из открытых источников. 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ