На месцы расстрэлу яўрэяў непадалёку ад Відзаў, што на Браслаўшчыне, усталявалі помнік, які будзе нагадваць пра трагічныя падзеі 1941 — 1942 гг.
Як паведамляе каардынатар мемарыяльнага праекта Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак Ігар Краверскі, праграма па ўвекавечанні памяці ахвяр Халакосту дзейнічае ў нашай краіне з 2004 года, і дзякуючы фінансавай падтрымцы замежных спонсараў за гэты перыяд устаноўлена больш за сотню помнікаў на месцах знішчэння яўрэйскага насельніцтва. У Відзах на тэрыторыі сучасных вуліц Пушкіна і Горкага падчас вайны было створана гета. Там панавала жахлівая цесната. Некаторыя не вытрымлівалі і паміралі ад хвароб. Гэта стала пачаткам фізічнага знішчэння відзаўскай яўрэйскай суполкі. У снежні 1942 года гета было ліквідавана. Яўрэяў вывозілі групамі на балота непадалёку ад пасёлка, дзе прымушалі капаць сабе магілу. На гэтым месцы і ўстаноўлены помнік, урачыстае адкрыццё якога адбудзецца наступным годам, калі краіна будзе святкаваць 75-годдзе Вялікай Перамогі.
Фота з адкрытых крыніц.