Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

Пасля рэканструкцыi Браслаўскі торфабрыкетны завод выйдзе на магутнасць у 40 тыс. тон брыкетаў у год

Пераразаннем чырвонай стужкі і афіцыйным пускам у эксплуатацыю ААТ “Торфабрыкетны завод Браслаўскі”, падвядзеннем вынікаў рэспубліканскага спаборніцтва па здыбычы торфу ў сезоне 2018 года, зоркападам узнагарод азнаменавалася адно з мерапрыемстваў, якое прайшло на Браслаўшчыне і было прымеркавана да 100-годдзя ўтварэння тарфяной галіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Пра шлях станаўлення і развіцця галіны, яе падзенні і ўзлёты за векавы перыяд  узгадвалі многія. І з радасцю падкрэслівалі, што ў наш час яна знаходзіцца на хвалі ўздыму, займае трэцяе месца ў свеце па здабычы торфакрошкі, лідзіруе ў аб’ёмных паказчыках па вырабе паліўных брыкетаў. Гэта вынік рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Торф” і адной з яе задач па пераводу кацельняў краіны на мясцовыя віды паліва, што дазволіла  зменшыць штогадовыя расходы на закупку газа прыкладна на 100 млн долараў.

І гэта толькі пачатак  масштабных пераўтварэнняў, падкрысліваў на ўрачыстым сходзе намеснік генеральнага дырэктара  дзяржаўнага вытворчага аб’яднання  “Белпаліўгаз”  Валерый Кавалёў. Галіна мадэрнізуецца, асвайвае новыя віды вырабу прадукцыі з торфу.

У гэтай дзяржаўнай праграме сваё месца займае і Браслаўскі торфабрыкетны завод – адзіны на сённяшні дзень у Віцебскай вобласці. Пасля 50 гадоў існавання прадпрыемства апынулася ў цяжкой сітуацыі поўнага  маральнага і фізічнага зносу абсталявання. Яго маглі закрыць. Але на дзяржаўным узроўні было вырашана захаваць на Браслаўшчыне горадаўтвараючы завод, а для гэтага належала рэканструяваць яго.

“Рэканструяваць” у адносінах да торфабрыкетнага завода –  тэрмін умоўны. Яго практычна будавалі па-новаму, не прыпыняючы вытворчага працэсу.

 Сённяшні завод кардынальна адорозніваецца ад былога. Сучасная сістэма абяспыльвання, устаноўленая тут, робіць сваю справу. Калектыў ацаніў ужо і магчымасці, якія атрымаў дзякуючы сучаснаму абсталяванню, новай тэхналогіі. Іх таксама прадэманстравалі гасцям, далі магчымасць параўнаць, праўда, на маніторы, старое прадпрыемства і новае.

У апаратнай удзельнікаў мерапрыемства пазнаёмілі з аўтаматызаванай сістэмай кантролю тэхнічнага працэсу, работу якой пракаменціраваў дырэктар прадпрыемства Сяргей Ракаў. Аўтаматыка дае магчымасць бачыць на экране ўвесь  ланцуг аперацый, работу кожнага агрэгата  і такім чынам выключае чалавечы фактар, счытвае інфармацыю для паглыбленага аналізу прычын, якія паўплывалі на выхад прадукцыі, панесеных  затрат на выраб брыкетаў.

На прадпрыемстве яшчэ ідуць пусканаладачныя работы, таму на запланаваную магутнасць у 40 тысяч тон паліўных брыкетаў у год калектыў выйдзе ў 2019-м.

 Недабор даходаў  разлічвае кампенсаваць змяншэннем расходаў на рамонт абсталявання,  скарачэннем упраўленчых выдаткаў, павялічэннем рэалізацыі фрэзернага торфу раённай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, у планах якой – падключэнне новых катлоў на торфе. Што тычыцца брыкетаў, то выраб іх на заводзе збіраюцца павялічыць да 45 тыс. тон у год. Запасаў сыравіны хопіць на 20 гадоў работы прадпрыемства.  

На пытанне, ці не сутыкнецца калектыў з праблемай рэалізацыі сваёй прадукцыі, Сяргей Ракаў упэўніў прысутных, што такога нават у далёкай перспектыве не здарыцца. Віцебская вобласць мае гадавую патрэбу ў брыкетах у межах 70 тысяч тон, Браслаўскі торфабрыкетны завод разлічаны на 40. У яго ёсць рэзервы пастаўкі  паліва на цэментныя заводы, з шэрагам якіх, а таксама з ААТ “Даламіт” праведзены папярэднія перамовы.

Да 100-гадовага юбілею галіны Міністэрства энергетыкі ўстанавіла шэраг ганаровых званняў –  “Ветэран газавай і паліўнай прамысловасці”, “Ганаровы работнік газавай і паліўнай прамысловасці”, знак “100 гадоў  тарфяной прамысловасці Рэспублікі Беларусь”. Дзясяткі людзей былі адзначаны імі, а таксама ганаровымі граматамі і ўдзячнасцямі.  У прыватнасці, сярод дзесяці чалавек, удастоеных звання “Ганаровы работнік”, два   нашы землякі. Гэта Анатоль Мазурчык – намеснік дырэктара філіяла “Аршанскае  вытворчае ўпраўленне” ВРУП “Віцебскаблгаз” і Валерый Матуль – трактарыст ААТ “Торфабрыкетны завод Браслаўскі”.

За лепшыя паказчыкі па здабычы торфа дыпломам III ступені адзначаны ВРУП “Віцебскаблгаз”, а яго кіраўніку  Пятру Шэршаню аб’яўлена Падзяка  дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі “Белпаліўгаз”. Такую ж  узнагароду атрымала і начальнік сектара эканомікі і планавання  філіяла ВРУП па здабычы і перапрацоўцы торфу  “Віцекбсаблгаз” Алена Басава, а дырэктар гэтага філіяла Віталь Няспляк узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі. Сярод адзначаных Ганаровай граматай  дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпаліўгаз” намеснік дырэктара браслаўскага торфазавода Павел Драбовіч.

Вялікая група работнікаў паліўнай галіны Віцебшчыны ўзнагароджана Беларускім прафесіянальным саюзам работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці,  браслаўчане – ганаровымі граматамі раённай выканаўчай улады. У ліку лаўрэатаў звання “Лепшы па прафесіі” машыністы з “Віцебскаблгаза” Сяргей Рыбакоў, Аляксандр Браслаўскі, Віктар Юнцэвіч, браслаўчане Валерый Матуль і Віктар Гасюль.

На ўрачыстым сходзе не забыліся і пра ветэранаў галіны. Ім былі ўручаны святочныя сертыфікаты.

Фота Тамары Пашкевіч.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ