Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

У «Камайскі-Агра» Пастаўскага раёна стартавала уборачная кампанія

На Пастаўшчыне самую вялікую плошчу, якая падлягае ўборцы, мае ААТ «Камайскі-Агра».

Толькі збожжавых і зернебабовых 4255 га, яшчэ 1110 га азімага рапсу, кукуруза, травы. І ўсе культуры, каб не дапусціць страт, трэба ўбраць хутка і своечасова. Гаспадарка мае даволі моцны машынна-трактарны парк, а вось кадраў для работы не стае. Таму кіраўніку сельгаспрадпрыемства пры падтрымцы райвыканкама давялося запрашаць спецыялістаў з гарадскіх арганізацый. Мясцовая ўлада падставіла хлебаробам плячо, запрасіўшы на жніво студэнтаў БДАТУ. Яго будатрад працаваў ужо ў «Камайскім» падчас веснавых палявых работ, паказаў сябе добрым баявым фарміраваннем, якому можна даручаць адказную справу. Знайшліся ахвотнікі стаць удзельнікамі «бітвы за ўраджай» і зарабіць грошы на кішэнныя расходы. У іх ліку – другакурснікі Аляксей Калеснік і Іван Даніленка, якім дазволілі датэрмінова здаць сесію.

Хлопцы прыехалі ў Камаі, дзе на дваіх атрымалі зернеўборачны камбайн, адрамантавалі яго і выехалі на хлебную ніву, якую ўбіраюць цяпер 9 камбайнаў ААТ і New Holland малочнага завода.

– У кабіну камбайна сеў першы раз, – кажа Аляксей. – Пабудову яго вывучаў у Лельчыцкім дзяржаўным прафтэхліцэі. Але тэарэтычныя веды без практыкі каштуюць нямнога. Іншая справа, калі сваімі рукамі давядзеш тэхніку да ладу, папрацуеш на ёй. Толькі тады адчуеш смак прафесіі, сваю падрыхтаванасць да яе.

– У нас тут ёсць вельмі добры і вопытны настаўнік – Мікалай Махонь, – дапаўняе таварыша Іван Даніленка. – Дом, дзе жывём, стаіць па суседстве з ягоным. Ён для нас і старэйшы сябра, і памочнік. Як і Іван Трацяк, ветэран сельскагаспадарчай вытворчасці. Чалавек ён працавіты, адказны. Калі папрасілі дапамагчы ўбраць ураджай, згадзіўся, хоць яму пад 70 гадоў.

Удзел у жніве для студэнтаў — выдатная школа. Будучыя інжынеры пакуль выконваюць абавязкі механізатараў. Набытыя навыкі спатрэбяцца ім праз пару гадоў, калі распачнуць прафесійную дзейнасць.

Настрой у хлопцаў аптымістычны. Калі першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Лютынскі пацікавіўся, ці намалоцяць тысячу, дружна адказалі: «А які камбайнер не марыць пра такі намалот? Будзем старацца. У хлебаробаў гаспадаркі разлікі на ўраджай добрыя, значыць, важкімі абяцаюць быць і намалоты».

Фота Ганны АНІШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ