На Обальскім участку ВУ «Віцебскторф» рыхтуюцца да выпуску грунтоў дробнай фасоўкі — па 5, 10, 20 і 55 літраў.

Тут устанавілі канвеер для падачы торфу, прэс для дробнай фасоўкі, палетайзер (абсталяванне для аўтаматычнай укладкі пакетаў на паддоны) і лінію ўпакоўкі. Паралельна вядзецца пошук рынкаў збыту і пакупнікоў на новыя віды прадукцыі. Часткова яны ўжо ёсць – гэта гандлёвыя сеткі Беларусі і Расіі. Торф таксама пойдзе на экспарт ва Узбекістан і Казахстан.
З увядзеннем у эксплуатацыю новай лініі дадаткова адкрыюцца два рабочыя месцы для мехатронікаў.






