Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка наведаў будаўнічую пляцоўку металапракатнага завода ў Міёрах

 Непасрэдна на аб’екце Уладзімір Сямашка правёў нараду з адказнымі работнікамі адміністрацыі “ММПЗ-груп”, прадстаўнікамі абласных і рэгіянальных энергетычнай, газазабяспечваючай, дарожнай і іншых структур.

 zavod

Пра становішча спраў на будоўлі намесніку прэм’ер-міністра паведаміў старшыня савета дырэктараў “ММПЗ-груп” Аляксей Кавалёнак. У прыватнасці,  Аляксей Арнольдавіч запэўніў, што складанасці ва ўзаемадзеянні  нямецкіх, расійскіх і беларускіх банкаў пераадолены. Літаральна днямі чакаецца падпісанне ўзгодненага крэдытнага дагавору, а значыць, адкрыецца і паўнацэннае фінансаванне работ. Ужо ў студзені будаўнікі – кампаніі расійскага генпадрадчыка і беларускіх субпадрадчыкаў, прыкладна 400 чалавек – стануць  працаваць на гэтай пляцоўцы 24 гадзіны ў суткі.Такім чынам яны навярстаюць невялікае адставанне ў ходзе работ.

Намесніка прэм’ер-міністра цікавілі падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Як адзначыў генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч, праектная дакументацыя на першачарговыя аб’екты – цэнтральную майстэрню і непасрэдна лістапракатны цэх – зроблена і прайшла дзяржэкспертызу. Будаўнічая пляцоўка выраўнена, закончана выемка грунту пад пракатнае абсталяванне. Аўтамабільныя дарогі падведзены, устаноўлены дзве электрападстанцыі і вежавы кран, тэрыторыя часткова агароджана. Вырашаны пытанні часовага водазабеспячэння, размяшчэння раствора-бетоннага вузла і гарадка з вагончыкаў для будаўнікоў.  Паралельна працягваецца праектаванне адміністрацыйна-бытавога корпуса і будынка водападрыхтоўкі, іншых аб’ектаў.

На нарадзе таксама прааналізавалі ход  стварэння інфрастуктуры будучага завода. Адказныя асобы паведамілі, што чыгуначнікі прыступілі да падвядзення каляі, энергетыкі закончылі будаўніцтва высокавольтавай лініі працягласцю  8 км і да канца наступнага года павінны мадэрнізаваць Міёрскую электрападстанцыю.  Газавікі  выканалі 97% прадугледжаных работ, днямі адбудзецца ўрэзка ў цэнтральны газаправод.

Свідравіны водазабору зроблены, абсталяванне аплачана.  У маі-чэрвені 2017-га іх належыць увесці ў эксплуатацыю. Вядуцца работы на каналізацыі і водаачыстцы.

Удзельнікі  вытворчай нарады агледзелі будаўнічую пляцоўку металапракатнага завода, ацанілі праведзеныя там работы, пазнаёміліся з ходам будаўніцтва жылля для работнікаў прадпрыемства.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ