Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Дзіўныя карціны з воўны і кветкі з гафрыраванай паперы і стужачак стварае майстрыха з Міёрскага раёна

Кабінет завуча Язненскай яслі-сада-школы Кацярыны Альхімовіч служыць яшчэ і выставачнай залай яе асабістых работ. За год экспазіцыя ў ім памяняецца не адзін раз, бо гаспадыня — натура творчая, якой хочацца авалодаць самымі рознымі рамёствамі, у тым ліку мастраваць кветкі з гафрыраванай паперы і стужачак, вязаць разнастайныя штучкі.

 Напярэдадні Новага года разам з вучнямі Кацярына Іванаўна апранала ў святочны ўбор школу. У вынку на вокнах установы адукацыі нібы прыхапіліся лёгкім марозцам мудрагелістыя па форме сняжынкі, “прыселі” зайчаняты ды вавёркі, белым покрывам пакрыліся ялінкі.

У сям’і Альхімовічаў усе надзелены талентам бачыць прыгожае. Але ў мужа і трох дачок, калі так можна сказаць, больш вузкія захапленні. Старэйшая Аня – студэнтка эканамічнага ўніверсітэта – любіць маляваць. Васьмікласніца Ліза – добрая рукадзельніца. Малодшая Юля пакуль толькі прыглядаецца да таго, што робяць старэйшыя.

Кацярына таксама ў дзяцінстве вучылася ў маці, якая была выдатнай майстрыхай. Але калі размова зайшла пра выбар прафесіі, сказала бацькам, што хоча вучыць дзяцей. Вывучылася на настаўніцу пачатковай школы, але працаваць па спецыяльнасці не давялося. У Завуццеўскай школе, куды прыехала па размеркаванні, вела ўрокі рускай мовы і літаратуры. Завочна атрымала другую вышэйшую адукацыю – гуманітарную. А навыкі рукадзелля спатрэбіліся значна пазней, калі стала працаваць у Язненскай школе. Настаўніцы-філолагу дадалі ў нагрузку гадзіны працоўнага навучання.

 
– Мая папярэдніца Тамара Аляксандраўна Касатая займалася з дзяўчатамі саломкай. У мяне да гэтай справы душа не ляжала, – гаворыць Кацярына. – Вязала кручком са сваімі вучаніцамі, ім гэта падабалася. Пасля спрабавала розныя віды рукадзелля: тапіарыі, бісерапляценне, вышыванне крыжыкам, канзашы. Запомнілася метадычнае аб’яднанне настаўнікаў працоўнага навучання ў Туркоўскай школе. Для нас праводзіла майстар-клас па стварэнні букетаў з цукерак супрацоўніца абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ганна Перліна. Мяне захапіў гэты занятак, пасля рабіла букеты ў падарунак.

Карцінамі ж з воўны захапілася два гады таму. Разам з калегамі ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, што ладзіла на сваёй аграсядзібе ў Пераброддзі Галіна Паўлоўская. У праграме сустрэчы значыўся майстар-клас па рабоце з воўнай. Удзельнікі ёй «малявалі» асенні пейзаж. Так у мяне здарылася любоў з першага погляду. Рамяство захапіла.

Цікаўлюся, дзе бярэ матэрыял? Купіць воўну, мяркую, не складана. А вось памыць, счасаць, пафарбаваць у дзясяткі колераў – гэта ўжо вялікая работа, якая патрабуе сілы і часу.

-- Сама гэтым не займаюся, -- тлумачыць субяседніца. – Цяпер любы матэрыял можна купіць. Вядома, каштуе не танна. А да воўны патрэбны яшчэ рамачкі. Але калі хочаш зрабіць прыгожую рэч сабе і людзям, калі не дае спакою і просіць рэалізацыі задума, ідзеш на траты. Затое колькі радасці, калі карціна атрымалася і яе можна вынесці на суд калегаў і вучняў.

Цяпер ужо сама Кацярына Іванаўна вучыць майстэрству валяння з воўны. У Язна мае сваіх вучаніц. Працэс творчасці прыносіць заспакаенне. Мяккая пяшчотная цёплая воўна сагравае душу.

Чалавек заўсёды знойдзе час для таго, што зрабіць жадае. У гэтым і ёсць магія творчасці – раскрыць сябе і сваю непаўторнасць. 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ